27 верасня 2025 года ў аграгарадку Жылічы Кіраўскага раёна, у сценах славутага палацава-паркавага комплексу Булгакаў адбудзецца рэгіянальнае свята «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах». Гасцей чакае насычаная праграма, якая аб’ядноўвае гісторыю, мастацтва, рамёствы і сучасныя формы адпачынку. Вось поўная праграма мерапрыемства і кошты:




Фота: mogilev.media
Tag: фест
Чайны фэст “Гарбата па-сваякоўску” пройдзе ў пасёлку Усход пад Магілёвам
Традыцыйны чайны фестываль сямейнага адпачынку і здаровага ладу жыцця “Гарбата па-сваякоўску” пройдзе ў аграгарадку Усход Магілёўскага раёна 17 чэрвеня, піша “Прыдняпроўская ніва”.
Mogilev.media рабілі рэпартаж з мінулагодняга фестываля – атрымалася душэўна. Сёлета зноўку чакаецца масавае чаепіцце, конкурсы і выступы фальклорных калектываў.

Спецыяльна запрошнаныя госці фестывалю – артыстка беларускай эстрады Ульяна Шэлах, народны арт-гурт “Горад М”, народны шоу-балет “Крычэс”.
Да месца правядзення фестывалю ад аўтавакзала ходзіць аўтобус №238. Пачатак свята а 12-й гадзіне.
Фота: mogilev.media
У Бабруйску адкрываецца “Вянок дружбы” – калісьці прадстаўнічы фальклорны фэст
Фестываль народнай творчасці праходзіць у Бабруйску пачынаючы з 2003 года. Да пандэмічнага 2020 года ён збіраў удзельнікаў з дзясяткаў краін і розных кантынентаў. Праграма традыцыйна складаецца з канцэртных праграм, вулічных мерапрыемстваў і знаёмства з нацыянальнымі кухнямі гасцей.
фота: bobruisk.by
Сёлета фестываль будзе праходзіць з 23 па 27 чэрвеня. На ім чакаюцца госці з Расіі і Азербайджана. Праграма ўключае гала-канцэрт 24 чэрвеня на “Бабруйск-арэне”, Open-air з удзелам расійскіх і беларускіх дыджэяў і фестываль ежы 25 чэрвеня. Урачысты канцэрт-закрыццё фестываля пройдзе 26 чэрвеня таксама на “Бабруйск-арэне”.
Больш падрабязнасцяў пра праграму сёлетняга фэсту – у афішы мерапрыемства.
