Наўздагон падзеі. Пад Магілёвам частавалі «Гарбатай па-сваякоўску». Фотарэпартаж

Фэстываль сямейнага адпачынку і здаровага ладу жыцця «Гарбата па-сваякоўску» зладзілі за 15 кіламетраў ад Магілёва ў аграгарадку «Усход».

Фэстам славілі даўні спосаб гатавання беларусамі свайго чаю – гарбаты. Запараны на зёлках напой пілі, каб сагрэцца ўзімку і ўлетку халодным, каб асвяжыцца. Для гарбаты бралі ліпавы цвет, мёд, рамонак, мяту. Шмат, у якіх паселішчах Магілёўскага раёну папулярным быў час на бярозавіку. Рэцэпт такой гарбаты быў адноўлены работнікамі культуры і ім частавалі на фестывалі.

Наведнікаў імпрэзы вучылі гатаваць гарбату, апавядалі пра сакрэты беларускага чаю, было і масавае чаяванне.

Былі арганізаваныя конкурсы і спаборніцтвы, разгорнуты кірмаш-продаж сувеніраў і прадуктаў. Кожная аграгаспадарка раёну мела сваю паветку.

Для сямейных быў прадугледжаны асяродак адпачынку з дзецьмі. Былі прывезеныя атракцыёны, людзей весялілі аніматары на гульнявых пляцовак.

Людзей на фестывалі было небагата. Для мясцовых свята стала нагодай выбрацца ў свет, пабачыцца з знаёмцамі, абгаварыць навіны ды паласавацца бясплатным чаем па-беларуску.