Жорсткая аварыя ў Магілёве – відэа

Сутыкненне двух аўто на скрыжаванні вуліц Маўчанскага і Цярохіна днём 9 лютага трапіла на камеры відэаназірання. Кіроўцы абодвух аўтамабіляў былі дастаўленыя ў лякарню. На відэа бачна, што аўтамабіль Volkswagen Sharan тараніць Toyota Land Cruiser, пасля чаго апошні аўтамабіль двойчы пераварочваецца ў паветры.

Відэа не дазваляе, аднак, зрабіць выснову пра вінаватага ў ДТЗ – на ім не бачныя сігналы святлафораў.

Відэа: Прэс-служба УУС

Раварыста ў Магілёве збілі насмерць на пешаходным пераходзе

Трагедыя адбылася вечарам 28 студзеня. 66-гадовы веласепідыст, абазначаны флікерам, рухаўся па рэгуляваным пешаходным пераходзе на Мінскай шашы. У выніку наезду аўтамабіля Skoda, якім кіраваў 55-гадовы мужчына, раварыст атрымаў траўмы, ад якіх памёр на месцы здарэння – паведамляе Тэлеграм-канал прэс-службы абласнога УУС.

Фота: УУС

Пайшоў на абгон – пад Бабруйскам у аварыі загінулі двое

Два пасажыры аўтамабіля Ford, якім кіраваў 25-гадовы мужчына, загінулі ў аварыі. Кіроўца пайшоў на абгон на трасе Бабруйск-Мазыр увечары 27 студзеня, і сутыкнуўся з аўтамабілем Peugeot. Сам вадзіцель і яшчэ адзін пасажыр атрымалі траўмы. Ахвярамі лабавога сутыкнення сталі 56-гадовая жанчына і 35-гадовы мужчына. Кіроўца і пасажыр Peugeot таксама атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя – паведамляе прэс-служба абласнога УУС.

Фота: УУС

Слупы, збітыя на магілёскай вуліцы 20 дзён таму, так і не адрамантавалі – фотафакт

Mogilev.media пісалі 26 снежня пра незвычайны выпадак на магілёўскай вуліцы Крывуліна. Кіроўца смеццявоза, спяшаючыся, збіў кранам адразу тры асвятляльныя слупы. Пры гэтым было пашкоджана электразабеспячэння яшчэ некалькіх, бо быў сарваны і ляжаў на зямлі сілавы кабель.

16 студзеня, праз дваццаць дзён пасля здарэння, слупы так і не былі адрамантаваныя. Адзін з трох толькі быў абрэзаны – паведамляюць нашы чытачы.

Фота: mogilev.media

На Магілёўшчыне на трэць скарацілася колькасць ДТЗ з удзелам дзяцей

Як паведаміўначальнік ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Віктар Ротчанкаў у мінулым годзе ў Магілёўскай вобласці адбылося 39 ДТЗ з удзелам непаўналетніх, у якіх пацярпелі 47 дзяцей. Гэта на 30% менш, чым годам раней – у 2021. “У рэгіёне знізілася колькасць аварый, у якіх загінулі або пацярпелі дзеці, якія знаходзіліся ў транспартным сродку ў якасці пасажыраў” – адзначыў Ротчанкаў.

Адначасова ў вобласці адзначаецца рост ДТЗ, вінаватымі ў якіх сталі падлеткі. “Гэта аварыі, у якіх падлеткі 14-17 гадоў самі селі за руль транспартнага сродку і кіравалі ім. Такіх здарэнняў у мінулым годзе стала крыху больш” – расказаў Віктар Ротчанкаў агенцтву БелТА .

Фота ілюстрацыйнае

Аслеп ад сонца і пратараніў машыну на ўзбочыне – ДТЗ ў Кіраўскім раёне

19 снежня ў 15:45 у Кіраўскім раёне на трасе Магілёў-Бабруйск 22-гадовы жыхар Асіповічаў, кіруючы аўтамабілем Renault, пры асляпленні сонцам не знізіў хуткасць і сутыкнуўся з аўтамабілем Niva, які спыніўся на ўзбочыне – піша Тэлеграм-канал абласнога УУС.

У выніку 20-гадовы пасажыр “Нівы” атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны.

Фота: Прэс-служба Магілёўскага абласнога УУС

Двойчы бахнула чужую машыну і з’ехала

Цяпер жыхарцы Магілёва пагражае пазбаўленне правоў кіроўцы да двух год.

Як паведамляе Упраўленне ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама, васямнаццацігадовая жыхарка Магілёва падчас кіравання аўтамабілем Nissan спрабавала прыпаркавацца на стаянцы каля парка ў Падніколлі і двойчы пашкодзіла аўтамабіль Opel, які знаходзіўся побач. Ігнаруючы патрабаванні правілаў дарожнага руху, дзяўчына з’ехала с месца аварыі.  

Пасля гэтага інцыдэнта ў дачыненні да несумленнай кіроўцы складзена два пратакола. Дзяўчыне пагражае буйны штраф з пазбаўленнем правоў да двух год. Прычым атрымала іх маладая магілеўчанка ўсяго чатыры месяца таму.

Тры дзяўчыны загінулі ў жахлівай аварыі пад Чавусамі

Машыну выкінула ў кювет, дзе яна разбілася аб дрэва і загарэлася. Дааццаціпяцігадовая кіроўца Audiі дзве яе пасажыркі 19 і 24 гадоў узростам загінулі на месцы – перадае Тэлеграм-канал прэс-службы абласнога УУС. Яшчэ адну 22-гадовую пасажырку выкінула з машыны падчас аварыі. Яна выжыла і знаходзіцца ў лякарні.

Трагедыя адбылася а трэцяй гадзіне ночы 29 лістапада. Яе прычынай стала тое, што вадзіцель не справілася з кіраваннем на фоне цяжкага надвор’я і дрэннай дарогі – мяркуюць следчыя. Узбуджана крымінальная справа.

Фота: ДАІ

 

Лысыя калёсы і небяспечнае надвор’е – на магілёўскай аб’язной адбылася жахлівая аварыя

18-гадовая дзяўчына загінула ў выніку сутыкнення аўтамабіля Renault і фуры Scania – паведамляе Тэлеграм-канал абласнога УУС. Трагедыя адбылася 26 лістапада каля 18:30 гадзін паблізу вёскі Засценкі.

46-гадовы вадзіцель Renault не ўлічыў умовы надвор’я, не выбраў бяспечную дыстанцыю да трактара МТЗ, які рухаўся з ім у спадарожным напрамку і ажыццяўляў ўборку праезнай часткі. У выніку машыну занесла на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з грузавым аўтамабілем Scania.

Ад атрыманых траўмаў 18-гадовая дзяўчына, якая знаходзілася ў Renault, загінула на месцы. Вадзіцель і яшчэ адна яго пасажырка дастаўлены ў бальніцу.

На легкавым аўтамабілі былі ўстаноўлены зімовыя шыны з моцным зносам пратэктара.

Смяротнае ДТЗ на начной дарозе пад Магілёвам

Кіроўца аўтамабіля Acura сутыкнуўся з прычэпам, які буксіраваўся трактарам у папутным кірунку – паведамляе Тэлеграм-канал прэс-службы Магілёўскага абласнога УУС. Трагедыя адбылася ў 18.50 31 кастрычніка на трасе каля вёскі Зімніца Магілёўскага раёна. 33-гадовы вадзіцель, жыхар вёскі Раманавічы загінуў на месцы. Яго 22-гадовы пасажыр шпіталізаваны з траўмамі.