У Магілёве два дні не будуць працаваць банкаматы буйнога беларускага банка

У Магілёве і ў іншых абласных цэнтрах Беларусі два дні – з 18 па 20 ліпеня не будуць працаваць банкаматы Беларускага народнага банка. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні на сайце ўстановы. Чакаецца, што банкаматы перастануць працаваць у 15:00 18 ліпеня, а ўключацца ў 12:00 20-га. Банк рэкамендуе карыстацца банкаматамі іншых арганізацый, папярэдне даведаўшыся пра ліміты на сайце.

Фота з адкрытых крыніц

У Хоцімску вырашылі, што палавіне горада банкамат не патрэбны

Банкамат на вуліцы Чапаева ў Хоцімску, размешчаны на будынку ПМК-276, абслугоўваў добрую палову горада на паўночна-заходняй ускраіне. Два іншых гарадскіх банкаматы размешчаныя толькі ў цэнтры. Цяпер жа банкамат на Чапаева прыбралі, заклаўшы яго былое вакенца цэглай – піша “Шлях Кастрычніка”. Насельніцтву мікрараёна цяпер давядзецца карыстацца банкаматамі на вуліцах Пралетарскай, 38 і Ленінскай, 20, прычым да абодвух аднолькавая адлегласць – паўтара кіламетры ад ПМК-276.

Фота: “Шлях Кастрычніка”