“Строммашыну” зноў будуць прадаваць

“Строммашыну” зноў будуць прадаваць, кошт зніжаны на 80%

Магілёўскі завод “Строммашына” чарговы раз выстаўлены на аўкцыён – уся маёмасць адным лотам. Папярэднія спробы прадаць прадпрыемства за 26,6 мільёнаў рублёў, пра што пісалі mogilev.media скончыліся беспаспяхова. Цяпер завод выстаўлены на продаж з паніжэннем цаны на 80% – гаворыцца ў паведамленні аўкцыённай пляцоўкі “Белрэалізацыя”. Цяпер стартавы кошт складае крыху больш за 8 мільёнаў рублёў. У выпадку, калі ніхто не паставіць на гэткую суму, адбудзецца паэтапнае паніжэнне цаны да 5,3 мільёнаў рублёў.

Увесну гэтага года «Строммашына» была прызнана банкрутам.

Фота: mogilev.media