Сям’я дачнікаў з шасці чалавек атруцілася ўгарным газам пад Чавусамі

Сям’я з шасці чалавек – двое дарослых і чацвёра дзяцей – учадзелі на сваім лецішчы ў Чавускім раёне, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. 

Сям’я прыехала на сваё лецішча пад Чавусамі і распаліла печку. Праз некаторы час усе сямейнікі адчулі аднолькавыя сімптомы недамагання. Была выкліканая хуткая дапамога, спецыялісты якой канстатавалі атручэнне ўгарным газам і даставілі ўсіх шэсць чалавек у лякарню. Чацвёра дзяцей застаюцца ў шпіталі ў стане сярэдняй цяжкасці, ім праводзіцца вентыляцыя лёгкіх кіслародам. Бацькі пакінулі медыцынскую ўстанову пасля агляду.

Фота ілюстрацыйнае