Паглядзіце, у якіх умовах возяць дачнікаў з Магілёва ў Сідаравічы

Паглядзіце, у якіх умовах возяць дачнікаў з Магілёва ў Сідаравічы – відэа

У сацсетках пашырылася відэа, знятае ў аўтобусе, які перавозіць людзей з Магілёва ў дачны кааператыў “Хімік” каля вёскі Сідаравічы. На відэа бачна, як людзі літаральна захлынаюцца ад пылу ў салоне аўтобуса.

На відэа, верагодна, трапіў рэйс прыгараднага аўтобуса, які запусцілі зімой, у снежні мінулага года – пра новы маршрут пісалі mogilev.media. Таксама ў дачны кааператыў з вясны па восень ходзіць аўтобус ад прадпрыемства “Хімвалакно”.

На фота: скрыншот відэа, з сацыяльных сетак