Усяго было здзейснена некалькі крадзяжоў з аўтамабіляў у розных частках горада Мсціслава. Ва ўладальніка транспартнага сродка, які пражывае па вуліцы Палявой, з салона аўтамабіля выкралі 5400 долараў, 400 беларускіх і 9000 расійскіх рублёў.
У іншага гаспадара машыны злодзеі пажывіліся толькі пачкай цыгарэт, а ва ўладальніка аўтамабіля з вуліцы Школьнай яны скралі мадулятар, флэшкарту і палаценца. Па ўсіх здарэннях супрацоўнікамі ўнутраных органаў праводзіцца праверка – паведамляе мсціслаўская раённая газета “Святло кастрычніка”.
Фота ілюстрацыйнае