На Мікалаеўшыне ў вынікі расійскіх атак пашкоджаны, ці зруйнаваныя 4687 грамадзянскіх абʼектаў. У Каменскім нягледзячы на пагрозу абстрэлаў узяліся азеляняць горад

Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці


Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.


Мікалаеў, Украіна

Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. 31 мая 2022 году мэр Мікалаева заявіў, што Пагадненне аб пабрацімстве з Магілёвам скасаванае і выказаў спадзеў, што яно будзе адноўленае, калі Беларусь стане свабоднай. Магілёў. media працягне сачыць за жыццём Мікалаева, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам.

Мікалаеў месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».


За мінулыя содні расійскія войскі атакавалі 5 паселішчаў Мікалаеўшчыны. Нацыянальная паліцыі паведамляе, што ёсць загінулыя і параненыя. Інтэрнэт-выданьне Цензор.НЕТ піша, што пашкоджаны адзін шматкватэрны дом, шэсць прыватных дамоў, стадыён і іншая цывільная інфраструктура.

storage1.censor.net

Паводле старшыні Мікалаеўскага абласнога савету Ганны Замазеевай у выніку атакі параненыя 13 чалавек.

«Большасць параненых – мірныя жыхары, напісала яна ў сваім тэлеграм-канале. – На шчасце, сярод пацярпелых няма дзяцей. Усе пацярпелыя дастаўлены ў нашы медустановы і атрымліваюць неабходную дапамогу».

Па стане на 8 чэрвеня з пачатку расійскага ўварвання на Мікалаеўшчыну пашкоджаныя, або цалкам  зьнішчаны 4687 грамадзянскіх аб’ектаў, – інфармуе сайт Мікалаева «0512».

Разбураныя школы, дзіцячыя сады, больніцы і іншыя неваенныя інфраструктурныя абʼекты. Найбольш пацярпеў жылы фонд. Знішчаныя, або пашкоджаныя 2964 дамоў. Зруйнаваныя 34 медычныя ўстановы, 210 установаў адукацыі.

Паводле інфармацыйнага агенцтва «Інше.ТВ» няма водазабеспячэння і электрычнасці ў 92 паселішчах.

У самім Мікалаеве таксама праблемы з водазабеспячэннем. Водаправод быў пашкоджаны ў выніку абстрэлу два месяцы таму. Паводле кіраўніка абласной ваеннай адміністрацыі Віталія Кіма праблеме змогуць даць рады толькі месяцы праз два.

static.espreso.tv

«Цяпер у кранах ёсць тэхнічная вада, што добра. Што тычыцца пітва, то мы або дастаўляем, або людзі павінны купляць», – сказаў ён на брыфінгу, перадае l Укрінфарм.

З Мікалаеўскай вобласці эвакуявана 22209 чалавек. У абласным цэнтры перабываюць 438 чалавек з іншых мясцін Украіны.

niknews.mk.ua

Пад Мікалаевым расійскія войскі знішчаюць палі з новым ураджаем, паведамляе выданне ««Николаевские новости».

Поле, якое гарэла ля сяла Ліманы не рызыкнулі тушыць праз бесперапынныя абстрэлы.


Каменскае, Украіна

Пабрацім Бабруйску ад 2000 году. Горад абласнога падпарадкавання ў Днепрапятроўскай вобласці. Насельніцтва 250 тысяч чалавек. Паселішчы Днепрапятроўшчыны расейцы абстрэльваюць, але разбурэнняў такіх, як у прыфрантавых гарадах няма. Мясцовыя прадпрыемствы працуюць. Да вайны культурны абмен між гарадамі пабрацімамі бабруйскія чыноўнікі лічылі актыўным.


У Каменскім, нягледзячы на небяспеку абстрэлу расійскімі войскамі гораду, узяліся высаджваць замест старых сухастояў дрэвы, славутыя карысцю і даўгалеццем – Платаны.

Як піша інфармацыйны рэсурс «5692» на праспекце Тараса Шаўчэнка пасадзілі 40 такіх дрэў.

s.5692.com.ua

Платаны – дрэвы з пышнай кронай, яны не пераборлівыя ў клопаце і добра ратуюць ад спякоты ў летні час. Такія дрэвы плануюць высадзіць не толькі на праспекце Шаўчэнка, але і ў іншых месцах гораду, адзначае выданне.


Даўгаўпілс, Латвія

Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгале, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск.


Большасць памятных мемарыялаў савецкім воінам у Даўгаўпілсе зносіць не плануецца, піша  мясцовае выданне «Наша газета, спасылаючыся на звесткі з органаў самакіравання.

nasha.lv

Канцэптуальна зацверджаны Соймам законапраект прадугледжвае дэмантаж абʼектаў, якія ўслаўляюць савецкі і акупацыйны рэжымы ў Латвіі, і самакіраванні краіны павінны да 15 кастрычніка знесці наяўныя на іх тэрыторыі падобныя абʼекты, адзначаецца ў выданні.

Аднак, тлумачаць у самакіраванні, у законапраекце ёсць пункт, згодна з якім зносяцца толькі тыя помнікі, пад якімі няма пахаванняў.

У Даўгаўпілсе ж, амаль пад усімі мемарыяламі ёсць пахаванні, а значыць яны не трапляюць пад дзеянне закону.

Тым не менш, цяпер у гарадской думе створана спецыяльная рабочая група, якая разбіраецца: якія менавіта савецкія помнікі закранае закон і якія давядзецца знесці.

У Даўгаўпілсе, у мясцовым Цэнтры беларускай культуры зладзілі прэзентацыю новых вершаваных зборнікаў паэта Станіслава Валадзько. Ён адзначае 65-гадовы юбілей.

d-fakti.lv

Паводле інтэрнэт-выдання  Станіслаў Валадзько – ураджэнец Астравецкага раёнуа Гродзенскай вобласці. Ён член Саюзу пісьменнікаў Беларусі і Рускай пісьменніцкай арганізацыі Латвіі.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі і дыпломамі. Ягоныя вершы публікуюцца ў Латвіі, Беларусі, Польшчы, Украіне, Англіі. Творы паэта адрасаваныя дарослым і дзецям.

Таксама дэлегацыя Цэнтру беларускай культуры Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання і Беларускага культурна-асветніцкага таварыства «Уздым» адзначыла ў Рэзекненскім Доме культуры з 15-годдзем мясцовае беларускае таварыства «Сузорʼе» і 10-годдзем аднайменны ансамбль, дадае інфармацыйны рэсурс «Наш горад».


Траўна, Балгарыя

Горад пабрацім Асіповічаў. Насельніцтва 10 тысяч чалавек. Цэнтр аднайменнай абшчыны ў Габраўскай вобласці. Старая частка гораду абвешчана архітэктурным запаведнікам. У ёй 140 помнікаў эпохі нацыянальнага адраджэння. Штогод ладзіцца адзіны ў краіне міжнародны пленэр драўлянай пластыкі.


У Траўне, мясцовая ўлада спрабуе прывучыць гараджанаў да раздзельнага складавання адыходаў. Чыноўнікі актывізавалі такую працу пасля выяўлення несанкцыянаваных сметнікаў у асяродкаў адпачынку ля Этнаграфічнага комплексу, што ў цэнтры гораду. Туды невядомыя вывезлі ламачча, ужываныя шыны, пластык і макулатуру, піша інтэрнэт-выданне «Gabrovonews».

Мясціну ўпарадкавалі, але небяспека паўторнага засмечвання застаецца. Таму, чыноўнікі заклікалі жыхароў, правільна ўтылізаваць адыходы. Службоўцы нагадалі: для будаўнічага смецця ёсць адмысловы транспарт, які прадстаўляецца камунальнымі службамі гораду.