На Магілёўшчыне найменш зарабляюць у Хоцімскім і Мсціслаўскім раёнах. Адпрацаваўшы месяц жыхары не маюць і 1000 рублёў

Такія высновы зрабіў інфармацыйны рэсурс banki24, прааналізаваўшы звесткі Белстату аб памерах заробкаў у жыхароў аддаленых ад сталіцы мясцовасцяў.

Аналіз паказаў, што на Магілёўшчыне найменш зарабляюць у Мсціслаўскім раёне – 984 рублі, ці меней за 360 долараў ЗША. А таксама – у Хоцімскім. Там – 988 рублёў, ці амаль 360 долараў ЗША.

Троху больш маюць жыхары:

– Круглянскага – 1025 рублёў;

– Краснапольскага – 1043 рублі;

– Клімавіцкага – 1046 рублёў.

Адзін істотны нюанс гэтыя сумы пададзеныя да адлічэння падаходнага падатку і выплат у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Для параўнання. Згодна са звесткамі Белстату ў красавіку сярэдні налічаны беларусу заробак быў у межах 1568 рублёў, ці 570 долараў.

А вось пасля адмінусоўкі абавязковых выплат 1568 рублёў зменшылася да 1340-1360, гэта 480-490 долараў ЗША.