Warning: "continue" targeting switch is equivalent to "break". Did you mean to use "continue 2"? in /var/www/mogilev_medi_usr/data/www/mogilev.media/wp-content/plugins/telegram-for-wp/inc/Notifcaster.class.php on line 318
Кошты завышаліся ў восем разоў – дзяржкантроль накрыў кампанію, пастаўшчыка ў бальніцы і школы - Магілёў.media
Кошты завышаліся ў восем разоў – дзяржкантроль накрыў кампанію

Кошты завышаліся ў восем разоў – дзяржкантроль накрыў кампанію, пастаўшчыка ў бальніцы і школы

Магілёўская арганізацыя пастаўляла ва ўстановы адукацыі і аховы здароўя садавіну і гародніну па завышаных цэнах – заяўляюць у Камітэце дзяржкантроля. У асобных выпадках аптовая надбаўка перавышала дапушчальную ў 8 разоў.

У прыватнасці, пры пастаўцы цыбулі магілёўскаму цэнтру па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый прымянялася аптовая надбаўка 250 працэнтаў. Пры пастаўцы бульбы адной з раённых бальніц – 280 працэнтаў пры дазволеным узроўні не больш як 30 працэнтаў. Нанесены дзяржаве ўрон склаў больш за 85 тыс. рублёў.

Фота: Дзяржкантроль

← Усе навіны Магілёва