Кірмаш вакансій у Горках правялі ў міліцыі. Большасць беспрацоўных адмовілася ўладкоўвацца

Горацкі раённы аддзел упраўлення ўнутраных спраў арганізаваў у сваіх сцянах выязное пасяджэнне Камісіі па садзейнічанню працаўладкавання насельніцтва. На сустрэчу мэтанакіравана запрасілі мясцовых жыхароў, якія з’яўляюцца беспрацоўнымі і былі раней асуджаныя.

Прысутным пагражалі павышэннем тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі, забаронай на выезд з краіны, прапаноўвалі шматлікія вакансіі. Аднак толькі некалькі чалавек пагадзіліся ўзяць накіраванні на працаўладкаванне. Большасць прысутных адмовілася – піша раённая газета “Горацкі веснік”. Адзначаецца, што мясцовыя схіляюцца да працы на саміх сябе, альбо зарабляюць у Расіі.

Фота: “Горацкі веснік”