Камсамольскую вуліцу ў Магілёве гатуюць да адкрыцця на 9 Мая

Камсамольскую вуліцу ў Магілёве гатуюць да адкрыцця на 9 Мая – фота

Рэканструкцыя вуліцы Камсамольскай у Магілёве ідзе з апяраджэннем графікаў. Традыцыйна такія аб’екты здаюцца да значных дат каляндара. Ёсць усе падставы для адкрыцця дарожнага руху па вуліцы да Свята Перамогі.

Дарожнае пакрыццё ўжо пакладзена. Застаецца не так і шмат работ.

Трэба за некалькі дзён прыбраць будаўнічае смецце, завезці глебагрунт для газонаў пад засеў травы.

Выраўніваецца і дакладваецца тратурная плітка.

Добраўпарадкоўюцца заезды ў двары.

Разам з тым вядзецца рэкаструкцыя сквера Герцана (Мураўёўскага).

Але ж вось на месцы былога фантана ў скверы ззяе пясчаная пляма.

Будаўнікі нічога дакладна не могуць сказаць пра далейшы лёс фантана.

Падводзіцца кабель да слупоў асвятлення.

Фота mogilev.media