Дзве пенсіянеркі ноч правялі ў лесе, яшчэ аднаго грыбніка вынеслі на руках

На Магілёўшчыне за суткі ратавальнікі знайшлі ў лесе трох грыбнікоў, што заблукалі.

Дзве пенсіянеркі 1955 і 1963 гадоў нараджэння зніклі ў лясным масіве каля вёскі Мірадзіна Бабруйскага раёна яшчэ 3 кастрычніка. Толькі назаўтра, каля 11.15 4 кастрычніка іх удалося знайсці ратавальнікам – паведамляе прэс-служба МНС.

4 кастрычніка ў 16-20 жыхары вёскі Панізоў Магілёўскага раёна паведамілі, што іх сусед, 81-гадовы пенсіянер раніцай пайшоў па грыбы і да гэтага часу не вярнуўся. Дзядуля старэнькі, мае хранічныя захворванні, таму яго доўгая адсутнасць выклікала хваляванне ў суседзяў. Да месца меркаванага знаходжання пенсіянера выехалі ратавальнікі, работнікі міліцыі, валанцёры. Адсутнасць у мужчыны мабільнага тэлефона ўскладняла пошукі.

У 18-05 работнікі МНС знайшлі пенсіянера за паўтара кіламетра ад дома. Мужчына знясілеў і яго прыйшлося выносіць з лесу на руках.

Фота: МНС