Раённы выканаўчы камітэт абвясціў каранцін па шаленстве на тэрыторыі аграгарадка Макеевічы, паведамляе газета “Родная ніва”. Характэрна, што з году ў год Клімавіцкі раён становіцца адным з самых небяспечных па распаўсюджанасці шаленства сярод жывёл.
У 2021 годзе ў Клімавіцкім раёне былі зарэгістраваныя пяць выпадкаў шаленства ў дзікіх і свойскіх жывёл – лісы, янота, бадзяжнага і хатняга сабак, каровы на малочна-таварнай ферме – паведамляе раённы цэнтр эпідэміялогіі.
У 2014 годзе ў гэтым жа раёне было зафіксавана13 выпадкаў шаленства.
Дваіх працадаўца запрасіў на сумоўе, яшчэ двое пагадзіліся паехаць на навучальныя курсы.
Апошні кірмаш вакансіяў, пра які напісаламясцовая газета «Родная ніва» праходзіў 9 чэрвеня на прадпрыемстве «Камунальнік». Паводле выдання па працаўладкаванне звярнуліся 10 чалавек.
Клімавічы, райцэнтр на ўсходзе Магілёўшчыны. Да Магілёва 140 кіламетраў. Да беларуска-расійскай мяжы напрасткі пад тры дзясяткі.
Да пандэміі шмат мясцовых жыхароў выязджала ў суседнюю краіны ў заробкі. У прыватных гутарках жыхары раёну адзначалі: каб не Расія не ведалі б, што рабіць. Па іхных словах і наведваюцца туды дагэтуль, але зарабіць, як раней не ўдаецца.
Паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці ў 2020 годзе (свяжэйшых звестак адшукаць не ўдалося) узровень беспрацоўя ў раёне 0,3 працэнты ад колькасці працаздольнага насельніцтва. Ад 2007-га колькасць беспрацоўных на Клімавіччыне няўхільна змяншалася. Пятнаццаць гадоў таму яна складала 1,4 працэнты.
Насельніцтва раёну ў 2019 годзе складае амаль 24 тысячы чалавек. Годам раней колькасць працаздольнага насельніцтва сягала 54,9 працэнты.
Адшукаць больш менш дакладныя дадзеныя па існуючых у раёне вакансіях не ўдалося. На сайце, які падаецца, як электронны цэнтр насельніцтва Клімавічаў нямала прадпрыемстваў, арганізацыяў і прадпрымальнікаў, якія чакаюць работнікаў. Беглы аналіз заробкаў паказаў, што іхны памер ад 300 рублёў да 1300 і вышэй.
33 тоны мясной прадукцыі кантрабандай вёз у Расію кіроўца, машыну якога спынілі ў Клімавіцкім раёне. Вага ладунка перавышала дапушчальныя нормы перавозкі тавараў па дарогам агульнага карыстання, а яго кошт – больш за 91 тысячы рублёў – быў значна вышэйшы за пазначаны ў суправаджальных дакументах. Згодна з імі ў машыне мелася быць 20 тон «рубца свежага».
Як паведамляе краснапольская раённая газета «Чырвоны сцяг» уладальнікам ладунку аказаўся сам кіроўца – прыватны прадпрымальнік. У яго былі падробленыя дакументы для перасоўвання па тэрыторыі Расіі.
Бізнесоўца прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за падробку дакументаў, а таксама за парушэнне парадку ўдзелу ў дарожным руху цяжкавагавых, або буйна габарытных транспартных сродкаў.
Як сцвярджаюць прыватныя прадпрымальнікі, якія займаюцца пастаўкамі прадуктаў і тавараў у Расію, кантрабанда гэта адзін з спосабаў пазбегнуць лішніх затрат. Паводле бізнесоўцаў многія спадзяюцца, што іх прапусцяць мытнікі і не зверне ўвагу на машыну транспартная міліцыя.
«Рызыка часам апраўданая, – заяўляюць яны. – Чаму не рызыкаваць, калі мяжы з Расіяй няма».
Група гімназістаў наведала акцыянернае таварыства «Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод». Іх суправаджалі спецыялісты сектару занятасці насельніцтва.
Яго кіраўніца расказала мясцовай раёнцы «Родная ніва», што гімназісты пабачылі ўчасткі гатавання і разліву алкагольных напіткаў, а таксама гатавання лікёра-гарэлачнай прадукцыі. Паказалі падлеткам мясцовую вытворчую лабараторыю, вытворчасць дэзынфікацыйных сродкаў ды ўчастак гатовай прадукцыі.
Падчас экскурсіі азнаёмілі навучэнцаў з завадской гісторыяй і славутымі будынкамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі прадпрыемства.
З публікацыі газеты Клімавіцкага райвыканкаму вынікае, што завод мае патрэбу ў спецыялістах розных профіляў і разлічвае, што пабачыўшы вытворчасць гімназісты захочуць працаваць на заводзе.
Клімавічы 15-тысячны горад у Магілёўскай вобласці паблізу беларуска-расійскай мяжы. Ад Магілёва да райцэнтру за 130 кіламетраў. Лікёра-гарэлачны завод – найбуйнейшае тутэйшае прадпрыемства. На ім працуе паўтысячы чалавек.
У 2018 годзе завод Эканамічны суд магілёўскай вобласці прызнаў не плацежаздольным. Па стане на кастрычнік 2018 году прадпрыемства мела 220 крэдытораў з сумай патрабаванняў у больш за 50 мільёнаў рублёў (23 мільёны даляраў). Была ўведзена працэдура санацыі да 2019 году. Антыкрызісныя захады, паводле афіцыйнай інфармацыі, далі плён. Прадпрыемства стала атрымліваць прыбытак. Сярэдні заробак два гады таму быў тут пад 700 рублёў (блізу 300 даляраў).
Каб трапіць на афіцыйны саць прадпрыемства трэба адказаць на пытанне, ці паўналетні наведнік. Калі не, то пабачыць змесціва пляцоўкі не ўдасца.
Подача электроэнергии будет приостановлена на весь рабочий день. В связи с этим, обычные стационарные телефоны регистратуры, в том числе детской, не будут работать. Для записи на прием и по иным актуальным вопросам можно будет обращаться по телефону +375-44-7704181.
Вызвать врача на дом можно будет по телефону 7-61-22