На чатыры гады асудзілі першага намесніка старшыні Глускага райвыканкама Уладзіміра Карповіча

Паведамляецца, што чыноўнік дзеля добрай справаздачнасці падгаварыў работнікаў двух сельгаспрадпрыемстваў падаваць несапраўдную дакументацыю пра рэальны падзёж скаціны. Такім чынам першы намеснік схаваў гібель 387 галоў жывёлы – гаворыцца на афіцыйным сайце Генеральнай пракуратуры Беларусі. 

“Устаноўлена, што абвінавачаны з верасня 2019 года па красавік 2022 года ў мэтах утойвання непрадукцыйнага выбыцця не менш як 387 галоў буйной рагатай жывёлы ў дзвюх гаспадарках даў указанні іх кіраўнікам унесці заведама ілжывыя звесткі і запісы ў справаздачы аб руху жывёлы. – піша пракуратура – У выніку ў іх указалі недакладную інфармацыю аб адсутнасці фактаў склону жывёл. Матыў – стварыць бачнасць эфектыўнага кіраўніцтва і спрыяльнай эканамічнай абстаноўкі на прадпрыемствах, пазбегнуць прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці.”

Суд прызначыў былому чыноўніку чатыры гады зняволення і штраф у памеры 14 тысяч рублёў. Акрамя яго, за ўнясенне ілжывай справаздачнасці пацярпелі яшчэ дванаццаць супрацоўнікаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Гаворка вядзецца пра Уладзіміра Карповіча, які быў прызначаны на пасаду першага намесніка старшыні Глускага райвыканкама і адказным па пытаннях сельскай гаспадаркі. Карповіча прызначылі 27 жніўня 2019 года, паведамляў афіцыйны сайт раённага выканаўчага камітэта. Як бачым, адразу пасля прызначэння, пачынаючы з верасня 2019 года ён заняўся прыпіскамі і ўтойваннем.

Фота з сайта Глускага райвыканкама 

У Глуску шукаюць хворага пенсіянера, які знік месяц таму

Хворы на дэменцыю пенсіянер Мікалай Строк 1955 года нараджэння сышоў з свайго дома ў Глуску 21 сакавіка 2024 года. З гэтага часу яго месцазнаходжанне невядомае – паведамляе аддзел міліцыі раённага цэнтра. 25 красавіка ў лясным масіве каля аўтадарогі Глуск-Любань будуць арганізаваныя пошукі мужчыны. Праваахоўнікі заклікаюць усіх неабыякавых добраахвотнікаў далучыцца да пошукавай аперацыі. Падрабязнасці – тут.

Фота: РАУС Глускага раёна

Глускаму наркаману-пенсіянеру далі два гады хіміі, прызначылі прымусовае лячэнне і канфіскавалі ровар

Жыхар Глускага раёна 1960 года нараджэння быў затрыманы напрыканцы мінулага года за тое, што трымаў у сваім доме слоік з 0,02 грама марыхуаны. Як высветлілася, у лістападзе і снежні 2023 года 64-гадовы мужчына ездзіў на ровары ў поле і збіраў там дзікія каноплі, якія потым сушыў і ўжываў. 

На судзе было ўлічана, што пенсіянер мае станоўчыя характарыстыкі з месцаў працы і пражывання, ніколі не затрымліваўся міліцыяй у п’яным выглядзе, а сабраную марыхуану гатаваў толькі для свайго ўласнага ўжытку, а не на продаж. У выніку суд Глускага раёна асудзіў мужчыну да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў калонію, а таксама ў пенсіянера быў канфіскаваны ровар як сродак здзяйснення злачынства – піша газета “Радзіма”.

Па заключэнні судовай медыцынскай псіхіятрычнай экспертызы, мужчына пакутуе на наркаманію, таму суд таксама прызначыў яму прымусовае лячэнне.

Фота ілюстрацыйнае 

Глускі суд аштрафаваў дырэктара калгаса, у якога паводкай затапіла 600 рулонаў сена

Кіраўнік сельгасарганізацыі з Глускага раёна да самай паводкі не вывозіў палову з усяго сабранага сена са сваіх палёў. За гэта яго аштрафавалі і прымусілі выплаціць амаль 19 000 рублёў на карысць калгаса ў Рэчыцкім раёне.

Continue reading “Глускі суд аштрафаваў дырэктара калгаса, у якога паводкай затапіла 600 рулонаў сена”

Веснавыя пажары ахапілі Магілёўшчыну

Палае па ўсім рэгіёне, лясны пажар пагражае перакінуцца з Расіі.

Пагрозу трансгранічнага пажару ў гэтыя хвіліны ліквідуюць супрацоўнікі лясной аховы адразу трох раёнаў Магілёўшчыны, Касцюковіцкага, Клімавіцкага і Чэрыкаўскага – паведамляе прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі. Пажар, які палыхае на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі на мяжы з Беларуссю, можа перакінуцца на тэрыторыю Панькаўскага лясніцтва Касцюковіцкага раёна. Сітуацыя ўскладняецца сухім надвор’ем з моцным ветрам, з-за чаго па ўсёй краіне на 2 красавіка абвешчана абмежаванне на наведванне лясоў.

Веснавыя пажары, нярэдка звязаныя з выпальваннем сухой расліннасці, здарыліся адразу ў чатырох раёнах Магілёўшчыны толькі за 1 красвіка – паведамляе прэс-служба МНС. Так, выпальваючы траву на прысядзібным участку, ледзь не загінулі два пенсіянеры ў Дрыбінскім раёне, муж і жонка. Жанчына была шпіталізаваная. Агонь перакінуўся на дом у Горацкім раёне, у Чавускім раёне гарэла ферма, а ў Глускім пажарны апавяшчальнік і суседзі выратавалі ад смерці пенсіянера 1960 года нараджэння.  

Фота ілюстрацыйнае

За суткі на Магілёўшчыне два чалавекі загінулі ў пажарах

У Глуску на пажары ў прыватным доме (на фота) загінула жанчына 1970 года нараджэння – паведамляе прэс-служба МНС. Прычыны трагедыі высвятляюцца. Вечарам 18 лютага пенсіянер 1957 года нараджэння загінуў на пажары ў вёсцы Цішоўка пад Магілёвам. Прычына пажару таксама пакуль невядомая. Ніжэй – аператыўнае відэа МНС.

Фота: МНС

Юношу из Глуска обвинили в незаконной предпринимательской деятельности

Заработал 86 тысяч рублей на криптовалюте

Учащийся колледжа помогал третьим лицам приобретать криптовалюту на специализированных биржах, сообщает телеграмм-канал МВД Беларуси.

Вроде как ничего особенного: в Беларуси не запрещено заниматься майнингом, приобретать и отчуждать токены, но… Только в личных целях.

Если же дело поставлено на поток, то считается предпринимательством и предпринимательством незаконным – в нашей стране физлицам запрещено строить бизнес на криптовалюте.

Фото носит иллюстративный характер.

В Глусском районе погибли мать и сын

Они стали жертвами пожара

48-летняя женщина и 22-летний сын приехали в Глусский район из Бобруйска с целью протопить печь в деревенском доме, сообщает телеграмм-канал  Следственного комитета Беларуси.

Когда супруга сына не смогла дозвониться, то приехала в деревню и увидела, что  дом полностью сгорел.

Обстоятельства гибели бобруйчан устанавливаются.

Фото Следственного комитета Республики Беларусь.

Глускі прадпрымальнік сабраў ахвяраванні каб запусціць у возера больш за 200 кілаграмаў карпаў

Гаспадар рыбалавецкай крамы “Клёвы” ў горадзе Глуску Дзяніс Купчэня паўтары гады таму захапіўся ідэяй зарыбіць карпамі возера ў суседняй вёсцы Вольніцы. На касе сваёй крамы ён паставіў скрынку для ахвяраванняў. За гэты час у скрынцы сабралося 965 рублёў, за якія Купчэня набыў у Любанскім рыбгасе 215 кілаграмаў жывой рыбы – піша газета “Радзіма”. У асноўным гэта падрослыя карпікі, а таксама амур і таўсталобік. 

Праз год ці два рыба павінна падрасці і адужэць, спадзяецца Дзяніс Купчэня – калі, вядома, яе раней часу не вылавяць рыбакі – і вось тады пачнецца рыбалка.

Фота: “Радзіма”

Глуская “раёнка” заклікае чытачоў здаваць чорных археолагаў міліцыі

У Глуску раптам задбалі, пра помнікі археалогіі. Мясцовая газета заклікае людзей з металашукальнікамі здаваць праваахоўнымі органам.

Пры выяўленні грамадзян, якія карыстаюцца металадэтэктарамі, што знішчаюць помнікі археалогіі і абазначаюць знакі на тэрыторыі такіх помнікаў, неабходна звяртацца да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. За такія правапарушэнні прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць – заклікае глускай раённая газета “Радзіма”. 

Ад рэдакцыі. Сярод спецыялістаў-археолагаў ёсць рознае стаўленне да людзей, што карыстаюцца металашукальнікамі. Натуральна ўсё прафесійныя даследчыкі асуджаюць выкастарынне металадэтэктараў, з дапамогай якіх адбываецца пошук прадметаў старыны (пераважна манеты, але і іншыя прадметы побыту і ўпрыгожванне з каляровых металаў). Некаторыя прадстаўнікі гістарычнай сферы выступаюць за адміністрацыйнае ці нават крымінальную адказнасць. Іншыя даследчыкі лічаць, што так званых “камароў” варта глыбока інтэграваць у краязнаўчую дзейнасць, каб яны прыносілі больш карысці чымся шкоды. 

Фота ілюстрацыйнае