Народнае апалчэнне з пенсіянераў фарміруюць у Чавусах

Ваенны камісар Чавускага і Слаўгарадскага раёнаў Максім Валажанін правёў у будынку райвыканкама ў Чавусах сход, прысвечаны пачатку фарміравання ў гэтым раёне народнага апалчэння – піша газета “Іскра”. Як можна пераканацца па фотаздымках з мерапрыемства, асабовы склад апалчэнцаў – прынамсі, запрошаных на мерапрыемства – гэта людзі глыбока пенсійнага ці перадпенсійнага ўзросту. Сярод прысутных можна заўважыць таксама двух жанчын, трохі маладзейшага веку.

чавускія апалчэнцы

Нагадаем, што першы “атрад народнага апалчэння” у верасні 2022 года быў сфарміраваны ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Праўда, пасля інфармацыі пра яго з’яўленне, дзейнасць клімавіцкага атрада цалкам знікла са старонак мясцовай прэсы.

Фота: “Іскра”

Дзясяткі крамаў на Магілёўшчыне гандлявалі пратэрмінаванымі прадуктамі – вось яны

Санітарна-эпідэміялагічная служба апублікавала пералік крамаў у Магілёўскай вобласці, дзе быў выяўлены продаж тавараў са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці.

Больш за ўсё такіх крамаў аказалася ў Магілёве і Магілёўскім раёне – сем. Вось яны:

  • Крама «Капеечка», г. Магілёў, зав.Мечнікава, 6;
  • Крама «Каля дома», г. Магілёў, вул. Пысіна, 2г;
  • Крама «Тройка», г. Магілёў, вул. Чалюскінцаў, 39;
  • Гандлёвы павільён №21 на міні-рынку “Алімпійскі”, па адрасе: г. Магілёў, зав. Гогаля, 2б;
  • Крама райспажыўтаварыства, в.Галынец Магілёўскага раёна;
  • Крама «Капяечка», г. Магілёў, вул. Будаўнікоў, д. 24;
  • Крама райспажыўтаварыства, в. Рэчкі Магілёўскага раёна.

Поўны спіс астатніх парушальнікаў:

Бялыніцкі раён

Крама в.Стараселле Бялыніцкага раёна

г. Бабруйск

Крама №902 «Е-Маркет» г. Бабруйск, вул. 50 год УЛКСМ,15

Крама №50 Бабруйскага раёна в. Слабодка, вул. Шасэйная,24

Клімавіцкі раён

Крама «Светлячок» г.Клімавічы, зав. Рэвалюцыйны,5А

Шклоўскі раён

Крама № 22 г. Шклоў, вул. М. Зарэчная, 82

Крама № 36 аг. Гарадзец, Шклоўскага раёна

Слаўгарадскі раён

Крама «Еўраопт» г.Слаўгарад, вул.Ленінская,34

Быхаўскі раён

Гандлёвы пункт г.Быхаў, вул.Сацыялістычная,61

Крама в.Ч.Бор Быхаўскага раёна

АПС №2 Быхаўскі СПС г.Быхаў, вул.Савецкая,5

Горацкі раён

Крама №446 г. Горкі, вул. Якубоўскага,28

Крама №344 г. Горкі, вул. Якубоўскага,3

Кафэ хуткага абслугоўвання «ЧыкенХіт» г. Горкі, вул. Якубоўскага, д. 25а

Кафэ «Гурман-Піца» (г. Горкі, Спартыўны праезд, 3 А)

Кіраўскі раён

Крама «Скрыжаванне», аг. Баравіца, вул. Цэнтральная, д. 7а, Кіраўскага раёна

Крама ТПС в. Стоўпішча, вул. Камуністычная, д.17.

Крама ТПС в. Тэйкавічы, Кіраўскага раёна

Касцюковіцкі раён

Буфет ЦРБ г. Касцюковічы, вул. Ул.Юнацкая,111

Крама № 14Г. г.Касцюковічы, вул.Студзеецкая,23

Чавускі раён

Гандлёвы аб’ект аг. Радамля, Чавускага раёна

Хоцімскі раён

Крама «Родны кут», в. Боханы Хоцімскага раёна

Крама «Капеечка» г.п. Хоцімск, вул. Садовая, 20

Фота ілюстрацыйнае.

Жанчыне з Чавускага раёна, якая лічылася памерлай 20 гадоў, вярнулі права на жыццё

Абставіны жыцця загадкавай жыхаркі Чавускага раёна расследавала раённая пракуратура – піша газета “Іскра” – і нарэшце ў гэтай гісторыі пастаўлена кропка. Як высветлілася, яна нарадзілася ў горадзе Бяроза Брэсцкай вобласці і яшчэ ў сярэдзіне 1990-х двойчы адсядзела ў турме за забойства і крадзёж. Падчас зняволення яна так і не атрымала пашпарт грамадзянкі Беларусі, а пасля вызвалення не змагла заставацца ў сябе дома, а пасялілася пад Чавусамі. У выніку жанчына ўсе гэтыя гады пражывала з пашпартам СССР.

Лёс жанчыны, якую завуць Галіна, падрабязна асвятляўся беларускімі СМІ. Галіна сцвярджае, што за прызнаннем яе памерлай стаіць сястра – нібыта тая выгнала яе з дому і адмовіла ёй пражываць разам з сынам, бацькоўскіх правоў у дачыненні да якога яна пазбаўленая. Таксама, менавіта сястра, на думку жанчыны, была зацікаўленая ў тым, каб прызнаць яе памерлай. Гэта давала ёй магчымасць авалодаць сумеснай спадчынай бацькоў.

У 2004 годзе Галіна была афіцыйна абвешчана памерлай, пра што быў складзены запіс акту аб смерці ў Бярозаўскім ЗАГСе. Цяпер жа, як заявілі ў Чавускай пракуратуры, рашэнне аб прызнанні яе памерлай адмененае. Жанчына зможа атрымаць новы пашпарт, уладкавацца на працу і атрымліваць пенсію.

Фота: газета “Іскра”

В Чаусах появилась остановка в виде кузова пожарной цистерны

Сотрудники Чаусского РОЧС проявили креативность и создали интересный арт-объект.

Чаусские спасатели придумали, как привлечь внимание жителей района к соблюдению правил пожарной безопасности, безопасному поведению на водоемах и профилактической информации для родителей.

Одну из автобусных остановок спасатели превратили в красочный арт-объект.

Фото: “Могилевские ведомости”.

“У госці да радзімічаў” – неапаганскае свята ў Радамлі пройдзе 27 ліпеня

Як і заўсёды, у праграме этнафестываля – рэканструкцыя паганскіх рытуалаў, канцэрт, касцёр.

Свята раннесярэднявечнай культуры адбудзецца на Замкавай гары паселішча Радамля Чавускага раёна 27 ліпеня. Гэта будзе ўжо адзінаццаты этгафестываль, прысвечаны дахрысціянскай мінуўшчыне славян Магілёўскага рэгіёна. Мерапрыемства пачнецца ў 17.00 і завяршыцца каля 22.00 – перадаюць “Магілёўскія ведамасці”. Звычайна для гасцей фестываля арганізуюцца дадатковыя аўтобусныя рэйсы з Чавус.

Гасцей чакаюць тэатралізаваныя дзеянні з удзелам клубаў гістарычнай рэканструкцыі, звязаныя з побытам племя радзімічаў, абрады, рытуалы, здабыча жывога агню. А таксама тэматычны канцэрт “Ад мінулага ды сучаснага” з удзелам фальклорных ансамбляў Магілёўскай вобласці, конкурс “Радзіміцкія забавы”, работа музея пад адкрытым небам, выставы, выставы-продажы ўмельцаў, майстроў і рамеснікаў, інтэрактыўныя зоны, атракцыёны ў духу ранняга сярэднявечча.

Фота: “Магілёўскія ведамасці”, архіў

Армагедон на Магілёўшчыне – самы моцны ўдар стыхіі прыйшоўся на Асіповічы. Фота, відэа

Днём 14 ліпеня на Магілёўшчыну абрынуўся жорсткі ўдар стыхіі. Навальніца, якая прайшла па паўднёвых рэгіёнах нашай краіны, закранула таксама некаторыя ўчасткі Магілёўшчыны. Сярод раённых цэнтраў самы моцны ўдар стыхіі адчулі на сабе жыхары Асіповіч.

Так, сапраўдная паніка пачалася ў наведвальнікаў цырка, калі ад моцнага ветра тут пачало проста рваць сам шацёр. Відэа, знятае гледачамі прадстаўлення, а таксама іншыя наступствы стыхіі на вуліцах Асіповіч і на дарогах Магілёўскай вобласці – у нашай відэападборцы.

У Асіповічах стыхія ламала дрэвы ў парку і на вуліцах. Увесь вечар 14 ліпеня і сёння раніцай у горадзе камунальныя службы і іншыя арганізацыі займаліся разборам завалаў.

На некаторых трасах рэгіёна паваленыя дрэвы заблакавалі рух транспарта. Гэта назіралася на трасе Гомель-Магілёў, на дарозе пад Чавусамі – пісалі карыстальнікі Тэлеграм-канала “ДАІ Магілёў ДПС”. 

У Бабруйску пасля навальніцы заліло некалькі гарадскіх вуліц – піша “Камерцыйны кур’ер”.

Нажаль, у піянерскім лагеры пад Рэчыцай ахвярай навальніцы стаў 13-гадовы хлопчык.

АБНОЎЛЕНА:
Ахвярай стыхіі таксама стала 5-гадовая дзяўчынка ў Магілёўскім раёне – паведамляе Следчы камітэт.

Фота, відэа: “Асіповіцкі край”.

За два дні на Магілёўшчыне згарэлі трактар і камбайн

У Кіраўскім і ў Чавускім раёнах Магілёўскай вобласці 10 і 11 ліпеня адбыліся ўзгаранні сельскагаспадарчай тэхнікі – перадае прэс-служба МНС. Так, 10 ліпеня проста пасярод поля каля вёскі Букіна Кіраўскага раёна загарэўся трактар.

Трактарыс спрабаваў загасіць полымя на сваёй машыне самастойна, аднак толькі атрымаў апёкі 8% цела. Ад шпіталізацыі ён адмовіўся.

11 ліпеня ў аграгарадку Ваўкавічы Чавускага раёна на вуліцы Цэнтральнай загарэўся зернеўборачны камбайн “Палессе”. Прычына пажару высвятляецца.

Фота: МНС

Танкі з Лаоса пакажуць у Чавусах і Асіповічах пад выглядам “танкаў Перамогі”

Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь запусціла акцыю “Марш Перамогі” – па дзевяці гарадах праедуць танкі Т-34-85, пабудаваныя пасля 1951 года ў Чэхаславакіі для Лаоса. Іх будуць выдаваць за бронетэхніку, што ўдзельнічала ў аперацыі “Багратыён”.

На маніпуліцыі з боку беларускага ваеннага ведамства звярнула ўвагу выданне zerkalo.io. Міністэрства абароны абвясціла пра патрыятычную акцыю “Марш Перамогі”, у межах якой па некалькіх населеных пунктах Беларусі праедуць танкі Т-34-85, падобныя на тыя, што ўдзельнічалі ў аперацыі “Багратыён” і вызвалялі Беларусь у 1944 годзе. Усяго дэманстрацыя ваеннай тэхнікі пройдзе ў 9 гарадах і пасёлках, якія атрымалі вымпел “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны” – гэта Баранавічы, Дзяржынск, Дзятлава, Калінкавічы, Любань, Асіповічы, Чавусы, гарадскія пасёлкі Обаль і Асвея. Акцыя будзе праходзіць з 12 па 20 ліпеня.

Бронетэхніка, якую пакажуць на парадзе, прадстаўлена беларускаму ваеннаму ведамству расійскім Міністэрствам абароны. Раней яна прыбыла ў нашу краіну для ўдзелу ў парадзе на 3 ліпеня ў Мінску. Як высветлілі журналісты выдання zerkalo, гэтая тэхніка раней, у 2019 годзе, была выкупленая ў арміі Лаоса. А ў гэтую краіну танкі Т-34-85 былі прададзеныя Чэхаславакіяй, якая вырабляла іх па савецкай ліцэнзіі пасля 1951 года.

На фота: танкі Т-34-85 чэхаславацкай вытворчасці ў складзе Народных узброеных сіл Лаоса.

Лаоскія танкі маюць шэраг знешніх адрозненняў ад аналагічнай савецкай бронетэхнікі ўзору 1944 года. Напрыклад, гэта больш роўная і гладкая форма вежы, а таксама здвоеныя ліхтары ў левай частцы пярэдняй брані. Для параўнання – танк Т-34-85, што стаіць на пастаменце па праспекце Міра ў Магілёве.

Фота: Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і з адкрытых крыніц.

Пьяный дачник в Чаусском районе крушил чужое имущество

Измученный жаждой пьяный мужик повредил садовую скульптуру и забор чужого подворья.

Гомельчанин приехал на дачу в Чаусском районе, пригласил в гости друга и устроил «забег в ширину», пишет близкий к силовикам телеграмм-канал. Когда спиртное закончилось,  мужчины отправились в сельмаг. По дороге дачнику захотелось пить. Он зашел в первый попавшийся двор, но хозяев дома не оказалось. Обиженный тем, что ему никто не поднес кружку воды, гомельчанин  выместил злость на садовой скульптуре и пнул ногой забор.

Оказалось, что у хозяина дома была установлена видеокамера, которая зафиксировала действия хулигана. Теперь ему придется отвечать за повреждение чужого имущества.

Фото носит иллюстративный характер.

Веснавыя пажары ахапілі Магілёўшчыну

Палае па ўсім рэгіёне, лясны пажар пагражае перакінуцца з Расіі.

Пагрозу трансгранічнага пажару ў гэтыя хвіліны ліквідуюць супрацоўнікі лясной аховы адразу трох раёнаў Магілёўшчыны, Касцюковіцкага, Клімавіцкага і Чэрыкаўскага – паведамляе прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі. Пажар, які палыхае на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі на мяжы з Беларуссю, можа перакінуцца на тэрыторыю Панькаўскага лясніцтва Касцюковіцкага раёна. Сітуацыя ўскладняецца сухім надвор’ем з моцным ветрам, з-за чаго па ўсёй краіне на 2 красавіка абвешчана абмежаванне на наведванне лясоў.

Веснавыя пажары, нярэдка звязаныя з выпальваннем сухой расліннасці, здарыліся адразу ў чатырох раёнах Магілёўшчыны толькі за 1 красвіка – паведамляе прэс-служба МНС. Так, выпальваючы траву на прысядзібным участку, ледзь не загінулі два пенсіянеры ў Дрыбінскім раёне, муж і жонка. Жанчына была шпіталізаваная. Агонь перакінуўся на дом у Горацкім раёне, у Чавускім раёне гарэла ферма, а ў Глускім пажарны апавяшчальнік і суседзі выратавалі ад смерці пенсіянера 1960 года нараджэння.  

Фота ілюстрацыйнае