Ацяпляльны сезон стартаваў сёння ў самых буйных гарадах Магілёўскага рэгіёна – Магілёве і Бабруйску. Пра гэта паведамляюць афіцыйныя сайты гарвыканкамаў. У першую чаргу ацяпленне пачнуць уключаць у дзіцячых дашкольных, школьных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх установах, установах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах, бібліятэках, гасцініцах. Але пры сярэднясутачнай тэмпературы вышэй за 10°С праца сістэм ацяплення будзе арганізавана ў эканамічным рэжыме.
У Бабруйску прайшоў дабрачынны кірмаш у прытулку для жывёл “Сабачае сэрца”. Чатырнаццаць валанцёраў падрыхтавалі для ўдзельнікаў мерапрыемства выпечку – кексы, шарлоткі, хатні зефір, хлеб, пернікі, піражкі, эклеры, слойкі, прычым частку пачастункаў прадставілі папулярныя бабруйскія кавярні.
Кожная порцыя пачастунку каштавала па 2 рублі, а ў дадатак да слодычаў арганізатары прапанавалі бясплатную гарбату і безалкагольны глінтвейн. Нягледзячы на хваляванні валанцёраў, усе дэсерты былі раскупленыя гасцямі ўжо ў першыя поўгадзіны мерапрыемства, а ўсяго на дабрачынным кірмашы ўдалося сабраць 950 рублёў на карысць сабачага прытулку. Для прагулак з пітомцамі ўстановы выстройваліся агромністыя чэргі – адзначае выданне bobr.by.
Жанчына не магла самастойна выбрацца з пажару, таму што ледзь рухалася з-за хваробы.
Выратаванне 74-гадовай пенсіянеркі стала для жанчыны сапраўдным цудам. Жыхарка Бабруйска пратаплівала печку ў сваёй кватэры ў аднапавярховым доме на вуліцы Бахарава. У нейкі момант яна заўважыла, што на пячы пачала загарацца мяккая цацка – плюшавы мішка. Пенсіянерка не прыдумала нічога лепшага, як выкінуць мішку ў калідор, на драўляную падлогу, а потым наогул забылася пра яго. Ад цацкі дом і загарэўся.
Калі праз нейкі час жанчына пабачыла, што яе калідор палае, выбрацца з дому самастойна было ўжо немагчыма. Агонь перакрыў выхад, акрамя таго жанчына толькі што перанесла хваробу і ледзь рухалася. Дазваніўшыся да ратавальнікаў, 74-гадовая бабруйчанка заставалася ў ахопленай агнём кватэры да свайго вызвалення. Машына пажарных была на месцы ўсяго праз некалькі хвілін – паведамляе прэс-служба МНС.
Сухую сасну каля возера Бярозавага пад Бабруйскам нехта арыгінальна ўпрыгожыў. Дрэва абвешанае старымі чаравікамі, прычым усе яны лёгкія, летнія. На пустым галлі можна пабачыць некалькі пар абутку, звязаных паміж сабой шнуркамі. “Напэўна, хтосьці развітаўся з летам” – піша пра знаходку bobr.by.
Адна з будаўнічых арганізацый, занятая на вулічным добраўпарадкаванні ў Бабруйску, знайшла арыгінальны спосаб сэканоміць на матэрыялах і вывазе смецця. Пачынаючы з канца жніўня і па сярэдзіну верасня гэтага года, супрацоўнікі прадпрыемства без ніякага дазволу здабывалі пясок на тэрыторыі каля цяплічнага камбіната. Агульны аб’ём незаконна выкарыстаных будаўнічых матэрыялаў склаў каля 200 тон – піша “Камерцыйны веснік”.
Больш за тое – ў атрыманую яміну глыбінёй 6-8 метраў арганізацыя вырашыла зваліць сваё будаўнічае смецце. Такім чынам меркавалася не толькі сэканоміць на яго вывазе, але і схаваць незаконную здабычу пяску. Інспектары службы аховы навакольнага асяроддзя засталі супрацоўнікаў прадпрыемства на месцы і “з палічнымі” – цяпер арганізацыі давядзецца выплаціць кампенсацыю ў 19 000 рублёў.
Калі парушальнікі не пакрыюць дадзеную шкоду, будзе вырашацца пытанне аб накладанні штрафных санкцый па двух артыкулах адміністрацыйнага кодэкса:
за парушэнне заканадаўства аб абыходжанні з адыходамі (частка 3 арт. 16.44);
за самавольнае карыстанне прыроднымі рэсурсамі (частка 3 арт. 16.36).
Калі ж шкода будзе кампенсавана своечасова і ў поўным аб’ёме, то ўсё абмяжуецца папярэджаннем.
21 верасня ў палацы ў Жылічах прайшоў другі «Вераснеўскі фэст». Падзея сабрала каля 300 танцораў з розных гарадоў Беларусі. У праграме былі бальныя танцы ў палацавых залах, канцэрты і майстар-класы па танцах, а таксама кірмаш, катанне на конях і дзіцячыя забавы ў парку. Падзея скончылася гала-канцэртам з удзелам салістаў Мінскага опернага тэатра.
Спецыялісты Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя выявілі ў Магілёве і Бабруйску прадукцыю з павышаным утрыманнем бактэрый. Так, бургеры з рыбнага фарша «MOONSTERY DINNO», якія прадаваліся ў магазіне “Белмаркет” па вуліцы Чалюскінцаў, 136 у Магілёве, паказалі перавышэнне нарматываў па стафілакоку.
У бабруйскай краме “Разумны выбар” па вуліцы 50 год ВЛКСМ былі выяўленыя вострыя прыправы “Хмелі-сунэлі” з цвіллю.
Першы “Вераснёўскі фэст” прайшоў у палацы Булгакаў у Жылічах Кіраўскага раёна адразу пасля рэканструкцыі ў мінулым, 2023 годзе – пісалі mogilev.media. Падчас леташняга святкавання заяўлялася, што фэст стане традыцыйным, і кожны год будзе праводзіцца ў апошнюю суботу верасня. Гэтае абяцанне, аднак, было парушанае адразу – сёлета “Вераснёўскі фэст” пройдзе ў перадапошнюю суботу месяца.
“Вераснёўскі фэст”–2023, госці мерапрыемства
Вашай увазе праграма фестываля:
Звярніце ўвагу, што ад того, якую праграму ў якой зоне абярэ наведвальнік, залежыць уваходная плата.
Карма? Паглядзіце, у якім стане знаходзіцца дворык дома па вуліцы Народнага адзінства, у якім жывуць міліцыянты і пракуроры.
У мікрараёне Маладзёжны ў Бабруйску (яшчэ яго называюць Сёмым) ужо некалькі гадоў ідзе будаўніцтва новых дамоў. Звычайна дворыкі новабудоўляў тут выглядаюць прыстойна – можна пабачыць вулічныя трэнажоры, міні-комплекс для баскетбола і нават мангал. Так выглядаюць усе дворыкі, акрамя аднаго – піша bobr.by.
Дом №24 за пафасным адрасам – вуліца Народнага адзінства – быў пабудаваны 31 снежня 2022 года для пажарных, ваенных, міліцыянтаў і супрацоўнікаў пракуратуры. Гэта арэндныя кватэры, а ёсць таксама вялікі працэнт звычайных уласнікаў.
Ужо з першых месяцаў на двары дома будаўнікі суседніх высотак сталі звальваць будаўнічае смецце. Больш за год жыхары чакалі элементарнага добраўпарадкавання тратуарных дарожак.
План-рэндар проста выдалілі з інтэрнэта
Пад восень 2024 года тратуарную плітку нарэшце паклалі, аднак адна з праблем так і засталася невярашанай – дзіцячая пляцоўка, якой проста не было. Нядаўна тут паставілі адзінокую карусель-качалку, пару турнікоў і на гэтым усё.
Як сцвярджаюць жыхары дома, на ўнутранай тэрыторыі планавалася пляцоўка для міні-фубола, гульнявая зона для малых і спортпляцоўка для дарослых. Яны сцвярджаюць, што так было паказана ў плане-рэндэры ўладкавання пляцоўкі, цяпер выдаленым з інтэрнэту. А на справе ж у двары распасціраецца шырокая попельна-шэрая пустка, траціну якой займае сціплая пляцоўка для малышні. Спецыяльнага пакрыцця няма. Там і тут валяецца нявыкарыстаная тратуарная плітка – з ёй і гуляюць дзеці гэтага дома.
Часам дзеці будуюць сабе з будаўнічага смецця эфектныя і небяспечныя «домікі», з якіх іх потым выцягваюць уласныя бацькі.
Паколькі ў гэтым месцы была звалка будаўнічага смецця з суседніх пляцовак, то з пылу час ад часу вылазіць бітае шкло. Яго звычайна прыбіраюць самі жыхары.
Газон у дварах шматпавярховак расце дрэнна, толькі дзе-нідзе вымахалі кусцікі лебяды. На пляцоўцы, прызначанай для дзяцей з дому па адрасе вул. Народнага адзінства, 24, не вырасла нават лебяда.
Гэта клумба, калі што
У сухое надвор’е тут пыл, у мокрае – бруд, скардзяцца жыхары дома.
Гарадская ініцыятыва “Экабабры” ладзіць у Бабруйску бясплатны кірмаш. Ён будзе праходзіць сёння з 18.00 да 20.00 і заўтра 14 верасня з 9.00 да 17.00 у актавым зале індустрыяльна-будаўнічага каледжа па вуліцы Гагарына, 42.
Галоўны прынцып мерапрыемства – экалагічны падыход да спажывання рэчаў.