Дзень у гісторыі, 27 мая. 388 гадоў таму беларусы адстаялі Смаленск, а ў 1989-ым адбыўся першы конкурс «Міс Магілёў»

27 мая 1606 года ў Маскве выбухнула паўстанне супраць цара (1605-1606) Дзмітрыя Самазванца I (кан. XVI ст.-1606) і шляхцянкі, царыцы Марыны Мнішак (1588-1614, адзіная каранаваная жанчына ў Расіі да Кацярыны I).

Паўстанне прывяло да забойства Дзмітрый і 524 выхадцы з Рэчы Паспалітай, галоўным чынам, з Беларусі.

Мнішак пазней стала жонкай цара (1607-1610) Дзмітрыя Самазванца II. У выніку гэтай і наступных падзей, на маскоўскі трон быў абраны кароль і вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага Уладзіслаў ІY Ваза.


27 мая 1634 года ў сяле Сямлёва (Смаленская вобласць, Расія) пачаліся перамовы між прадстаўнікамі Рэчы Паспалітай і Масковіяй аб заканчэнні Смаленскай вайны 1632-1634 гадоў.

«Палянаўскі мір» быў заключаны 4 (14) чэрвеня 1634 году. Тады прэтэнзіі маскавітаў на Смаленск не былі задаволеныя.

Да Масковіі адышоў толькі Сярпейск. Паводле дамовы кароль і вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага Уладзіслаў IV Ваза (1595-1648) адмовіўся ад далейшых прэтэнзіяў на маскоўскі трон.

Маскоўскім царом ён быў у 1610-1634 гадоў.


27 мая 1871 года ў вёсцы Кульшыцы (Слаўгарадскі раён) нарадзіўся Ісак Сербаў (1871–1943), этнограф, фалькларыст, археолаг, краязнавец, фатограф, Правадзейны член геаграфічнага таварыства і Інстытуту беларускай культуры.

Настаўнічаў шмат дзе, напрыклад, у Вільні, Мінску, Хоцімску. У 1910-1913 гадах арганізаваў этнаграфічную экспедыцыю геаграфічнага таварыства па вывучэнні творчасці і матэрыяльнай культуры беларусаў.

Узначальваў работы па збіранні і ахове помнікаў, кафедру этнаграфіі БДУ.

Сабраў багатыя калекцыі народнага адзення, мастацтва, на падставе якіх быў выдадзены альбом «Беларускае народнае мастацтва» (1951).

Першым сабраў вялізную фотатэку з фіксаваннем тыпаў адзення на Палессі, жытла, гаспадарчых пабудоў, рамесных вырабаў.


27 мая 1897 года ў Магілёўскай Васкрасенскай царкве (не захавалася) з ініцыятывы Еўдакіма Раманава быў адкрыты царкоўна-археалагічны музей, як епархіяльнае сховішча.

У музеі была экспазіцыя на 140 кв. м прыдатная для правядзення экскурсіяў. Музей працаваў штодня і бясплатна.

У 1904 годзе ў музеі было 6000 экспанатаў. Вялікую каштоўнасць уяўлялі 26 каралеўскіх прывілеяў XVI-XVIII стагоддзяў, грамата Стэфана Баторыя на магдэбургскае права Магілёву 1577 году, інвентар гораду, замка і воласці 1604 году.

Музей зачынілі ў 1918 годзе і ў 1919 г. усе экспанаты перададзены Магілёўскаму губернскаму музею.


27 мая 1895 года нарадзіўся Ігнат Дварчанін (1895-1937), беларускі грамадска-палітычны дзеяч, скарыназнаўца, навуковец, паэт, пісьменнік, доктар філасофіі.

Удзельнік Першай сусветнай вайны, падпаручнік, быў членам Цэнтральнай беларускай вайсковай рады, сакратаром культурна-асветніцкага аддзелу Беларускім нацыянальным камітэце камісарыянт у Маскве, Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэту, Цэнтральнай беларускай школьнай рады.

Ён быў укладальнікам «Хрэстаматыі новай беларускай літаратуры» (1927). У 1930 г. рэпрэсаваны польскімі ўладамі (8 год турмы), але ў 1932 г. трапіў пад абмен палітвязнямі паміж СССР і Польшчай.

Працаваў у акадэміі навук БССР у камісіі вывучэння Заходняй Беларусі, выконваў абавязкі дырэктара Інстытуту мовазнаўства.

Арыштаваны ў 1933 годзе. Высланы на Салаўкі, расстраляны 8 снежня 1937.

Загінуў у лагерах і ягоны родны брат Іларыён Дварчанін, беларускі грамадскі дзеяч Ігнат Дварчанін.


27 мая 1896 года нарадзіўся Міхась Філіповіч (1896-1947), беларускі жывапісец, графік, этнограф, педагог, адзін з першых айчынных мастакоў, хто звярнуўся да нацыянальнай тэматыкі.

Вялікую значнасць маюць замалёўкі народнай вопраткі, зробленыя Філіповічам на Міншчыне, Случчыне, Магілёўшчыне, Палессі. Творы Філіповіча вызначаюцца яркім нацыянальным каларытам, самабытнасцю.


27 мая 1957 года нарадзіўся этнічны беларус Алег Латышонак, беларускі і польскі гісторык, доктар гістарычных навук, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы, аўтар і суаўтар кніг і падручнікаў «Гісторыя Беларусі ад паловы XVIII да канца XX ст»., «Ад белых русаў да беларусаў» (аб фарміраванні беларускай народнай тоеснасці), «Жаўнеры БНР», «Нацыянальнасць – Беларус» (асвятляюцца пытанні этнагенезу беларусаў).

Узнагароджаны Кавалерскім крыжам ордэна Адраджэння Польшчы.

pics.livejournal.com


27 мая 1989 года ў Палацы культуры ВА «Хімвалакно» прайшоў першы ў гісторыі гораду конкурс «Міс Магілёў-89». Пераможцай стала Ларыса Каўдобіна.

фота: wikimedia.org

Фотафакт. Магілёўскую пагулянку ў серады ажыўляюць канцэртамі

На пешаходнай вуліцы мясцовы каледж мастацтваў ладзіць выступленні сваіх творчых калектываў. Навучальная ўстанова гэтак адзначае 755-гадавіну Магілёва.

Як паведамляюць гараджане на канцэрты навучэнцаў каледжу збірацца немалая грамада мінакоў. У рэпертуары пераважны беларускамоўныя кампазіцыі.

Выступленні музыкаў узгодненыя з Магілёўскім аблвыканкамам і гарвыканкамам. Іх супольны праект называецца «Музычныя вечары на Вялікай Садовай».

У Клімавічах пачынаецца «Залатая пчолка» – дзіцячы аналаг «Славянскага базару». Украіна не прыехала

На міжнародны фестываль дзіцячай творчасці прыедуць калектывы толькі з краін, якія прадстаўленыя ў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы.

Сёлета няма ўдзельнікаў з Украіны і Заходняй Эўропы

Калісьці форум збіраў прадстаўнікоў з дзясяткаў краін, але сёлета геаграфія прадстаўніцтва істотна змянілася. Няма заўсёдных удзельнікаў з Украіны, Малдовы, краін Заходняй Еўропы. Гэтым разам у Клімавічах чакаюць удзельнікаў з Арменіі, Казахстану, Кыргызстану, Расіі і Узбекістана.

«Залатая пчолка» – унікальны для Магілёўшчыны міжнародны конкурс, які штогад праводзіцца ў раённым цэнтры і збірае сотні маленькіх талентаў. На час фестывалю Клімавічы ператвараюцца ў горад, запоўнены дзіцячым смехам, спевамі і музыкай.

 

Сёлетняя праграма ХХ-га Міжнароднага фестывалю пройдзе з 26 па 29 мая, хоць першапачаткова планаваліся іншыя даты – з 3 па 5 чэрвеня.

Сярод імпрэзаў конкурсы ў жанрах «Вакальнае мастацтва», «Харэаграфічнае мастацтва», пленэр-конкурсу, а таксама конкурсе малюнка «Как прекрасен этот мир». Удзельнікі пастараюцца перамагчы ў спаборніцтвах на лепшы малюнак на асфальце і «Міс Залатая пчолка».

За ўсю гісторыю фэстывалю ў ім удзельнічалі прадастаўнікі 26 краінаў

Форум пачаў сваю гісторыю ў 1996 годзе, як маленькае раённае свята, прысвечанае міжнароднаму Дню абароны дзяцей. Але ўжо ў першыя гады свайго існавання «Залатая пчолка» пачала вабіць удзельнікаў з іншых гарадоў і краін, што паступова ператварыла яго ў прадстаўнічы міжнародны фестываль і брэнд Клімавічаў.

Усяго ў праграмах форума прымалі ўдзел прадстаўнікі 26 краін, лаўрэатамі станавіліся такія як беларускія ўдзельнікі і пераможцы дзіцячага Еўрабачання, як Ксенія Сітнік, Андрэй Кунец, Ганна Мушак.

Дзень у гісторыі. 26 мая – Раскольнікі ў Беларусі, заснавана літаратурнае аб’яднанне «Узвышша». Нарадзіўся дыктар Ілля Курган

26 мая 1666 году Сабор праваслаўнай царквы адлучыў раскольнікаў. Пачаўся царкоўны раскол.

Раскольнікі-стараверы сталі ўцекачамі з Масковіі і ўтварылі на беларускіх землях першыя свае паселішчы. Буйнымі цэнтрамі іх пражываньня зьяўляюцца ваколі Браслава, Відзава (цяперашні Браслаўскі раён), а таксама Веткі (раённы цэнтр Гомельскай вобласці).

Кароль Рэчы Паспалітай Ян III Сабескі ў 1691 г. дазволіў стараверам свабодна жыць у краіне. У Ветцы хаваўся ад рускіх уладаў будучы кіраўнік сялянскага паўстання Емяльян Пугачоў.

Маскоўцы рабілі набегі на беларускія вярталі стараабраднікаў назад.

Раскольнікі ў ХYІІІ стагоддзі рассяліліся па тэрыторыі Мінскай губерні. У Магілёўскай вобласці цяпер жывуць ва ўсходніх раёнах і ў Кіраўскім раёне.

Пра жыццё стараабраднікаў распавядаюць экспазіцыі Веткаўскага музею стараабраднікаў і беларускіх традыцый імя Фёдара Шклярава

 


26 мая 1863 году ў баі з расійскімі войскамі пад Парэччам, што ля Докшыцаў, загінуў Генрых Дмахоўскі (1810-1863), беларускі і амерыканскі скульптар, паўстанец (1830-1831 і 1863), удзельнік Львоўскага паўстання 1846 г.

У ЗША вядомы як Генры Д. Сандэрс. Па сённяшні дзень упрыгожваюць памяшканне Кангрэсу ЗША ягонай працы бюсты Дж. Вашынгтона, Т. Джэфэрсана, Б. Франкліна, Т. Касцюшкі.


26 мая 1926 году заснавана беларускае літаратурна-мастацкае згуртаванне «Узвышша» (праіснавала да снежня 1931).

Утворанае групай былых сяброў літаб’яднання «Маладняк». Старшыня – Кузьма Чорны, намеснік – Кандрат Крапіва, сакратар – Адам Бабарэка. З магілёўцаў у арганізацыю ўваходзілі Васіль Шашалевіч, Андрэй Мрый (А. Шашалевіч).

Арганізацыя ставіла перад сабой задачы: дасягнуць вяршыні нацыянальнай літаратуры шляхам вучобы i выхавання талентаў, пераадолення эпігонскіх тэндэнцый i стварэння арыгінальнай школы літаратурнага мастацтва праз развіццё высокай культуры мовы, арганічнае спалучэнне рэалістычных традыцый са смелым наватарствам.

Савецкая крытыка 1930-1950-х гадоў адносіла абʼяднанне да варожых сацыялізму арганізацый. Літаратурныя дасягненні «Узвышша» абʼектыўна ацэнены толькі ў 1950-1960 гг.


26 мая 1926 году нарадзіўся Ілля Курган (1926-2019), беларускі актор, дыктар радыё, педагог, заслужаны артыст Беларусі, прафесар кафедры сцэнічнай мовы акадэміі мастацтваў і ўніверсітэту культуры. Беларусам старэйшага пакалення пазнавальны фразай: «Гаворыць Мiнск. У мікрафона Ілля Курган». На радыё Ільля Курган працаваў з 1949 году.


26 мая 2022 года ў Магілёўскім музеі этнаграфіі адкрываецца выстава фотаработ сябра клубу аматараў беларускай культуры і падарожжаў, магілёўскага фатографа і раварыста Аляксандра Сомава (1952-2019).

Аляксандр Сомаў загінуў у выніку няшчаснага выпадку. Кола ягонага ровара трапіла ў яміну, залітай вадой, на праезнай часткі.

«Ноч» у Музеі гісторыі Магілёва» з дударамі і народнымі танцамі

Музей гісторыі Магілёва запрасіў дудароў на «Ноч музеяў», а тыя са згоды супрацоўнікаў аматараў беларускіх народных танцаў. Наведнікі кажуць, што было крута. Музей гісторыі Магілёва месціцца ў ратушы.

 

Музыкі расказалі пра беларускую дуду, якую недасведчаны беларус аддае ірландцам. Але ў іх свая валынка, а беларусы спрадвеку гралі на сваёй дудзе.

Аматары танцаў апавялі пра асаблівасці беларускіх скокаў і зладзілі заняткі для наведнікаў музейнай імпрэзы.

Пажылыя магілёўцы памятаюць як у маладосці на вячорках бавілі час у скоках. У музеі ж згадалі маладыя гады і з задавальненнем танцавалі з цяперашняй моладдзю. Вядома ж павучаючы яе.

 

«Ноч музеяў» у этнаграфічным. Экскурсія з ліхтарамі, старажытныя фрызуры, ажылыя манекены і батлейка

У магілёўскім Музеі этнаграфіі прадстаўленая маштабная экспазіцыя гарадскога і сялянскага жыцця беларусаў. Імпрэзы да «Ночы музеяў» рыхтавалі і ў ім. Перлінай стала экскурсія з ліхтарыкамі па начным горадзе.

Музей сустрэў наведнікаў «жывымі» манекенамі ў строях часу з якога яны перанесліся да нас. Выглядалі “госьці з мінулага” па сучаснаму  элегантна і экспазіцыя з ім была маляўнічай.

Тэатралізаваныя пастаноўкі і вернутая з небыцця батлейка, якая заўжды выклікае ў наведнікаў інтарэс, не заставаліся без іхнай увагі.

Яны завіхаліся над старажытнымі прычоскамі, рабілі керамічныя збанкі, працавалі над выцінанкамі.

З дапамогай відэаролікам ім распавядалі і вучылі гатаваць традыцыйную ежу.

Праграма «Ночы музеяў» поўнілася квэстам па музейных экспанатах. Наведнікаў дзівілі ўсходнімі танцамі…

 

Экскурсія ў найцікавейшы правінцыйны музэй Магілёўшчыны

Пішам пра Клічаўскі краязнаўчы музэй і нагадваем, што музэі засьцерагаюць ад памылак папярэднікаў.

Краязнаўчыя музеі – крыніцы ведаў і адкрыццяў. Экспазіцыі аб глыбокай мінуўшчыне і зусім нядаўняй гісторыі змусяць наведніка забыць пра няпростую сучаснасць. Экскурсаводы раскажуць аб усім, што ёсць на стэндах музейных залаў і адкажуць на пытанні.

Па сканчэнні агляду ўдумлівы руплівец здолее ўгледзець у цяперашнім жыцці адбіткі даўняга і перажытага. Магчыма ягоныя высновы засцерагуць ад памылак, зробленых папярэднікамі. У наступны раз у музей ён пойдзе не адзін. З ім будуць дзеці, альбо такі паход стане сямейны.

Адзін з самых цікавых правінцыйных музеяў нашага рэгіёну – Клічаўскі. У ім прадстаўлена ўсё – ад старасветчыны ад сучаснасці.

Нацыянальныя строі, хатняе начынне ўразяць наведнікаў. А экспазіцыя пра герояў-партызан, якія вызвалі райцэнтр ад нацыстаў, да прыходу савецкай арміі, пераканаюць наведніка ў непераможным духу беларусаў. А газэты “лясныя браты” выдавалі на беларускай мове.

І як жа абмінуць выставу аб трагічным лёсе Аркадзя Смоліча, які згінуў у савецкім гулагу. За няпоўныя 47 гадоў ён зрабіў для беларускай навукі, культуры, этнаграфіі, гісторыі столькі, што хапіла б на некалькі чалавечых лёсаў…

Імпрэзы да міжнароднага Дня музеяў – адбудуцца ў Клічаве 21 мая. Супрацоўнікі мясцовага музею пакажуць наведнікам «Кола гісторыі», выставу «Прыпыніся імгненне!», раскажуць пра часопіс «Знаёмцеся: музейныя адкрыцці».

А яшчэ музей падрыхтаваў інтэрактыўныя асяродкі, музычную праграму, квест-гульню. Дзеці пазабавяцца на батуце. Як прыйдзеце, то ўсё самі пабачыце.

 

Распачынаюцца «Ночы музеяў». Прапануйма вандроўку па невядомым Магілёве (шмат фота)

Сёлета ў Магілёве будзе дзве «Ночы музеяў», але кожная завершыцца вечарам.

20 мая свае праграмы прадставіць абласны краязнаўчы музей, мастацкі музей Масленікава і Музей гісторыі Магілёва. 21-га, музычную і экскурсійную праграму прапануе музей Бялыніцкага-Бірулі. Усе імпрэзы завершацца да 23.30.

Прапануйма ў якасці бясплатнай альтэрнатывы – шпацыр па малавядомым, малавывучаным мясцінам гораду.

 

Перліна ў архітэктурнай калекцыі Магілёва

Мала хто ведае, што ў самым цэнтры Магілёва ёсць закуткі, якія ад вачэй штодзённых сузіральнікаў схавалі помнікі гісторыі і архітэктуры з самабытным каларытам і ўнікальнай эстэтыкай.

Пачнем наш шпацыр ад вуліцы Першамайскай. За былым «Тэатральным» магазінам, у двары дому №12 стаяць тры невыразныя дамкі.

Помнікам архітэктуры з’яўляецца толькі адзін з іх, №6. Ён пабудаваны ў канцы ХІХ стагоддзя як даходны дом па Пішчыкавым завулку і належаў Ліўшыцу. Суседні дом, №4 знеслі, але ён адноўлены ў першапачатковых прапорцыях і аб’ёме. Узведзены дом на Першамайскай фактычна адрэзаў мясцінку ад людных вуліц.

Наступны дом – сапраўдная перліна ў архітэктурнай калекцыі Магілёва. Пра яго ведаюць хіба абазнаныя адмыслоўцы. Каб знайсці яго, трэба абмінуць школу №2 справа і спусціцца ў бок Дубравенкі.

Даходны дом Брука ўзвялі ў канцы ХІХ стагоддзя на Макавецкім завулку. Тут размяшчаліся гасцініца «Залаты Якар», уладальнікам якой быў мешчанін Цыўкін. Месцілася тут і слясарная майстэрня Зігмана. Жылі у ім дактары, акушэркі, памочнік прысяжных павераных. Пасля 1917 году ўлада бальшавікоў дом нацыяналізаванала пад свой партыйны камітэт.

Архітэктурная элегантнасць вылучае дом ад іншых тутэйшых пабудоў. У будні, калі працуе размешчаны ў ім цяпер медыцынскі цэнтр «Элізабет», падышоўшы да будынку ўшчыльную, можна пабачыць, напрыклад, арыгінальную вінтавую лесвіцу з левага тарца.

 

«У арла ацалела толькі адна галава»

Вяртаючыся да Камуністычнага завулка, не прамініце дом №3 па гэтым завулку. Ён быў пабудаваны ў стылі эклектызму ў пачатку ХХ стагоддзя як даходны дом на скрыжаванні Пішчыкава і Макавецкага завулкаў.

Задні фасад будынку дэманструе нам арыгінальную кладку. Галоўны фасад вылучае ўтульная зашклёная тэраса.

Кіруючы з Камуністычнага завулка ў паўночны бок, на 2-гі Круты завулак, звярніце ўвагу на будынак ля «Чырвонай зоркі». Цяпер у ім месціцца міліцэйская ўстанова.

Былы будынак пансіёна Бельскай узведзены ў 1888 годзе, пра што сведчаць лічбы на франтоне. Каваны кансольны навес пад ім мае эмблему двухгаловага царскага арла. Вясной 1917-га з галоў арла сарвалі карону, але птушку не кранулі. Часовы ўрад Керанскага планаваў пакінуць герб краіны ў такім урэзаным выглядзе, але, у арла ацалела толькі адна галава.

Будынак па няцотным баку 2-га Крутога завулку мог бы стаць цудоўным дапаўненнем да спісу гарадскіх помнікаў, але не быў уключаны ў яго своечасова.

Першую мясцовую электрастанцыю пабудавалі ў 1910 годзе на тэрыторыі так званых «гарэлых казармаў». Будынак неаднаразова перабудоўваўся, а цяпер у занядбанні.

Як сімвал надыходу навукова-тэхнічнага прагрэсу ён важны для гораду, але заняпалы стан і знаходжанне ў гарадскім цэнтры вымушаюць непакоіцца за лёс гэтай каржакаватай і прыгожай у сваёй брутальнасці будыніны.

 

Кірмаш з шыкоўнымі вырабамі рамеснікаў і без пакупнікоў (фота)

Рамесніцкі кірмаш разгорнуты ля абласной філармоніі. Бойкага гандлю на ім няма. Прадавачкі, апранутыя ў нацыянальныя строі, сумуюць без пакупнікоў. Паветкі ля сцен музычнай установы выглядаюць сіратліва на бязлюднай вуліцы.

На кірамшы прадстаўленыя вырабы з саломкі, скуры, вышываныя ручнікі, лялькі-абярэгі, драўлянае начынне.

Многае ў белай і чырвонай каларыстыцы. Выкарыстанне рэчаў са спалучэннем такіх фарбаў цяпер успрыняцца, як праява апазіцыйнасці і пагражае адміністрацыйным пераследам.

Кірмаш разгарнулі да міжнароднага форуму «Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства». Ягоная мэта развіццё міжкультурнага і міждзяржаўнага дыялогу, арыентаванага на пошук аптымальнай мадэлі суіснавання разных этнасаў і культур на сучасных этапе. 

На сайце аблвыканкаму адзначаецца, што ў форуме ўдзельнічаюць навукоўцы і спецыялісты вывучэння фальклору і традыцыйнай культуры з Беларусі, Азербайджану, Казахстану, Кыргістану, Узбекістану, Кітаю, Расіі.

 

От выставки детского рисунка до этнографического марафона. Чем удивит “Ночь музеев” Могилёвщину

Все 25 музеев Могилёвской области присоединятся к международной акции “Ночь музеев”. Её цель — показать ресурс, возможности, потенциал современных музеев, привлечь в них молодежь.


Впервые «Ночь музеев» провели в Берлине в 1997 году. Белорусские музеи акцию поддерживают с 2005 года. В отличие от музеев других стран, где посетители встречают после захода солнца и знакомят с экспозициями почти до утра, беларусские чаще всего свою ночь ограничивают вечером.


petkevich_evgeniy

Мы подготовили анонс мероприятий, которые пройдут 18-20 мая в некоторых районных музеях области.

В Круглом районный историко-краеведческий музей 17 мая встретит посетителей сборными экскурсиями, выставкой детского рисунка «Музей глазами детей», квестом «Музейные тайны», а также выставкой-продажей сувенирной продукции.

Краснопольский музей свою Ночь подарит посетителям 18 мая. Здесь они увидят открытие выставки «Эволюция насекомых», квест «В гостях у волшебницы-природы», конкурс детского рисунка «Музей глазами детей», экскурсией «В гости к предкам», игровую программу «Секрет бабушкиного сундука» с мастер-классом по изготовлению куклы-оберега из соломы.

В Горках 18 мая посетителям предложат поучаствовать в Этнографическим марафоном «Нам засталася спадчына». Участники примерят этнографическую одежду, отгадают названия предметов быта в этнографической викторине, потанцуют народные танцы и поиграют в народные игры. Театрализованную концертную программу «Пасхальные волочобники» представит аутентичный фольклорный ансамбль «Паршинские зори».

Марафон организуют музей сельскохозяйственной академии и Горецкий историко-этнографический музей. Пройдет он во Дворце культуры академии.

В Чаусском историко-краеведческом музее мероприятия проведут 18 мая и 20 мая. Тут посетителей удивят игрой «Вперед в прошлое», обзорной экскурсией для взрослых (внимание: она платная), интерактивным шоу-выставкой «Возвращение динозавров», настолькой «Древний ужас» на подушках.

фото: dir.by/belarus/mogilev