23 чэрвеня – Дзень дзяржаўнай службы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Адзначаецца з 2003 году.
Генеральная Асамблея заклікае дзяржавы-члены ААН у гэты дзень спецыяльнымі імпрэзамі асвятляць працу дзяржаўнай службы ў працэсе развіцця краін.
ААН — міжнародная арганізацыя, створаная для падтрымання і ўмацавання міжнароднага міру і бяспекі, а таксама развіцця супрацоўніцтва паміж дзяржавамі.
23 чэрвеня – Міжнародны дзень удоў.
Абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у 2011 годзе.
Для многіх жанчын ва ўсім свеце трагедыя страты партнёра ўскладнена працяглай барацьбой за свае асноўныя правы і годнасць. Нягледзячы на тое, што ў свеце больш за 258 мільёнаў удоў, на іх не заўжды звяртаюць увагу.
У Беларусі больш за 800 тысяч удоў. І іх колькасць толькі расце. У краіне павышаная смяротнасць мужчын. Яны жывуць на 10 гадоў менш за жанчын.
mirkosmosa.ru
23 чэрвеня (6 ліпеня) 1900 года нарадзіўся Іван Лупіновіч (1900-1968).
Глебазнавец-аграхімік, доктар сельскагаспадарчых навук.
Заснавальнік Беларускага геаграфічнага таварыства.
Зрабіў значны ўклад у вывучэнне праблем меліярацыі і асваення Палесся.
wikimedia.org
23 чэрвеня 1933 года загінуў епіскап Слуцкі Мікалай (Мікалай Шамяціла). Нарадзіўся ў 1877.
Беларускі праваслаўны дзеяч.
Падтрымліваў і пашыраў сярод вернікаў ідэі беларускага нацыянальнага адраджэння. Прыхільнік ідэй аўтакефаліі праваслаўнай царквы Беларусі.
Арыштоўваўся органамі НКВД у 1926, 1933 гадах. Па афіцыйнай версіі, памёр ад тыфу ў мінскім шпіталі, па іншых звестках – расстраляны ў Мінскай унутранай турме ДПУ.
wikimedia.org
23 чэрвеня 1938 года нарадзіўся Юрый Хадыка.
Беларускі грамадскі і культурны дзеяч, навуковец.
У 1969 годзе арганізаваў у АН БССР семінар па вывучэнню старажытнабеларускага мастацтва, прымаў удзел у зборы матэрыялаў і напісанні «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі».
Адкрыў пры АН БССР Музей старажытнабеларускай культуры. Намеснік старшыні БНФ. Быў у зняволенні. У турме на знак пратэсту галадаў. Памёр у ЗША, але пахаваны ў Мінску.
wikimedia.org
23 чэрвеня 1944 года пачалася наступальная аперацыя савецкіх войск «Баграціён» (23 чэрвеня – 29 жніўня 1944).
Ад гітлераўцаў была вызваленая Беларусь, усходняя Польшча, частка Прыбалтыкі. Была цалкам разгромлена нямецкая група арміяў «Цэнтр». Аднавіць страты нацысты былі не ў сілах. Аперацыя «Баграціён» пераламіла хаду вайны Савецкага Саюзу з гітлераўскай Германіяй.
wikimedia.org
23 чэрвеня 1967 года ў ЗША памёр Мікалай Дзямідаў.
Беларускі грамадска-палітычны і ваенны дзеяч, настаўнік.
Удзельнік Імперыялістычнай вайны, паручнік.
Прадстаўнік Рады БНР і камендант Гродна. З уласна сфарміраваным батальёнам ваяваў у складзе арміі Станіслава Булак-Балаховіча.
Арганізатар таварыстваў «Беларуская хата» і «Рунь» у Латвіі. Адзін з кіраўнікоў Беларуска-амерыканскай нацыянальнай рады.
wikimedia.org
У публікацыі выкарыстаныя матэрыялы з інфармацыйнага рэсурсу “Вікіпедыя”