Магілёвец з 2.0 праміле спрабаваў уцячы ад патрульнай машыны на вуліцы Сіманава – паведамляе Тэлеграм-канал прэс-службы абласнога УУС. 47-гадовы мужчына патлумачыў, што знаходзячыся ў Маскве ён пасварыўся са сваёй сяброўкай і вырашыў вярнуцца дадому. Нецвярозым і без правоў, ён быў затрыманы і прайшоў медыцынскае асведчанне. Супраць мужчыны складзена 14 пратаколаў.
Category: Здарэнні
Смяротнае ДТЗ на начной дарозе пад Магілёвам
Кіроўца аўтамабіля Acura сутыкнуўся з прычэпам, які буксіраваўся трактарам у папутным кірунку – паведамляе Тэлеграм-канал прэс-службы Магілёўскага абласнога УУС. Трагедыя адбылася ў 18.50 31 кастрычніка на трасе каля вёскі Зімніца Магілёўскага раёна. 33-гадовы вадзіцель, жыхар вёскі Раманавічы загінуў на месцы. Яго 22-гадовы пасажыр шпіталізаваны з траўмамі.
Не прапусціў хуткую з маячкамі – жорсткая аварыя ў Магілёве
Увечары 29 кастрычніка на вуліцы Астроўскага ў Магілёве адбылося сутыкненне легкавушкі з карэтай хуткай дапамогі каля гіпермаркета “Green” – паведамляе VK-паблік “ДТП и ЧП Могилев”.
Паводле відавочцаў здарэння машына медыкаў рухалася з уключанымі пробліскавымі маячкамі з бульвара Непакораных. Кіроўца сінага легкавіка, аднак, не заўважыў, альбо не адрэагаваў на хуткую. Пра пацярпелых у выніку аварыі афіцыйных паведамленняў пакуль няма.
Пешеход погиб в ДТП в Осиповичском районе
На автодороге Минск-Гомель 35-летний житель Боруйского района, управляя автомобилем Toyota, совершил наезд на жителя районного центра, который пересекал проезжую часть дороги в неположенном месте. В результате ДТП мужчине причинены повреждения не совместимые с жизнью. Пешеход был без фликера.
Пакаталіся – пьяны кіроўца разбіўся сам і разбіў сяброўку пад Глускам
Асведчанне паказала 1,5 праміле ў 57-гадовага вадзіцеля аўтамабіля Honda. Пара ехала па дарозе недалёка ад аграгарадка Катка і вылецела ў кювет. І пьяны шафёр, і яго 50-гадовая пасажырка шпіталізаваныя – паведамляе Тэлеграм-канал прэс-службы абласнога УУС.
Пажылы чалавек загінуў пад коламі цягніка ў Магілёве, ён ляжаў на рэйках
Зараз міліцыя шукае сведкаў. Трагедыя адбылася 2 верасня недалёка ад чыгуначнай станцыі Магілёў-3. На ўчастку дарогі паміж мікрараёнам Юбілейны і вуліцай Падгорнай дызель Крычаў-Магілёў смяротна траўмаваў пажылога мужчыну, што ляжаў на рэйках – паведамляе БЕЛТА. Зараз следчыя ўстанаўліваюць відавочцаў гібелі мужчыны, які апынуўся пад коламі цягніка ў Магілёве.
Сталі вядомыя падрабязнасці ДТЗ у Магілёве, калі машына наехала на светлафор
За стырном аўтамабіля Audi знаходзілася 40-гадовая жыхарка абласнога цэнтра. Сама яна не пацярпела, а здарэнне адбылося з-за няўважлівасці жанчыны. 24 кастрычніка ў 22:50 яна рухалася па вуліцы Якубоўскага і здзяйсняла паварот на праспект Міра, але не справілася з кіраваннем – паведамляе Тэлеграм-канал прэс-службы абласнога УУС.
Чалавек разбіўся пры падзенні з 17-павярховага дома ў Магілёве
Пра здарэнне паведамляе канал “Могилев live” са словаў свайго падпісчыка. Гаворыцца, што чалавек “вылецеў з балкона” 17-павярховага дома па адрасе Першамайская, 16.
Афіцыйных каментарыяў пакуль няма.
Чарговая смерць ад неасцярожнага курэння адбылася ў Клічаве
Ноччу 20 кастрычніка аператыўная служба МНС атрымала паведамленне аб пажары прыватнага жылога дома ў г. Клічаве. Да моманту прыбыцця работнікаў МНС дах дома гарэў адкрытым полымем, адбывалася гарэнне ўнутры, утварылася шчыльнае задымленне. Са слоў суседзяў, у хаце мог знаходзіцца чалавек.
На падлозе ў памяшканні кухні аботнікі МНС знайшлі гаспадыню дома без прыкмет жыцця. Агнём знішчаны дах і маёмасць у доме. Меркаваная прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Як паведамлялі Магілёў.media, днямі два чалавекі ў Магілёве загінулі ад пажару ў выніку неасцярожнага курэння.
Бабруйчанка ўзяла крэдыт на пашпарт сужыцеля сваёй маці
Як высветлілі праваахоўнікі, неназваны 65-гадовы жыхар Бабруйска раней жыў з мясцовай жыхаркай. Яе 21-гадовая дачка здолела падманам завалодать пашпартнымі звесткамі мужчыны. Праз сістэму анлайн-крэдытавання маладая жанчына аформіла пазыку на імя сужыцеля сваёй маці. Сума крэдыту склала 1956 рублёў – паведамляе Тэлеграм-канал прэс-службы абласнога УУС. Цяпер супраць дзяўчыны ўзбуджана крымінальная справа.