Не прапусціў хуткую з маячкамі – жорсткая аварыя ў Магілёве

Увечары 29 кастрычніка на вуліцы Астроўскага ў Магілёве адбылося сутыкненне легкавушкі з карэтай хуткай дапамогі каля гіпермаркета “Green” – паведамляе VK-паблік “ДТП и ЧП Могилев”.

Паводле відавочцаў здарэння машына медыкаў рухалася з уключанымі пробліскавымі маячкамі з бульвара Непакораных. Кіроўца сінага легкавіка, аднак, не заўважыў, альбо не адрэагаваў на хуткую. Пра пацярпелых у выніку аварыі афіцыйных паведамленняў пакуль няма.