Смеццевоз збіў тры слупы ў Магілёве, усё з-за спешкі – фота

Тры асвятляльных ліхтары на вуліцы Крывуліна склаліся ад удараў пад’ёмнага крана, замацаванага на даху смеццевоза – распавёў сам кіроўца машыны.

Усё гэта адбылося з-за спешкі, патлумачыў супрацоўнік спецаўтапрадпрыемства. Дрэнна пачышчаныя двары ўскладняюць працу прыбіральшчыкаў, а план па вывадзе смецця меншым не становіцца.

Электрапровад ад ліхтароў быў сарваны і аказаўся на праездам частцы. На месцы здарэння працуе ДАІ.

Фота: mogilev.media

Тры ўпрыгожвання на 3000 рублёў скраў магілёвец у таксі з забытага гаманца

31-гадовая жыхарка абласнога цэнтра заявіла ў міліцыю, што ў яе былі выкрадзены ювелірныя вырабы на агульную суму ў 3000 беларускіх рублёў.

Два залатыя пярсцёнкі і крыжык зніклі з кашалька, які жанчына забыла ў таксі – паведамляе Тэлеграм-канал прэс-службы абласнога УУС.

Прапажу мясцовая жыхарка знайшла дома і адразу ж набрала на мабільны тэлефон таксісту. Мужчына адказаў, што ўжо прыняў новую замову, але, як толькі выканае яе, адшукае кашалёк жанчыны. Пасля вадзіцель высадзіў пасажыраў, уважліва вывучыў задняе сядзенне салона і знайшоў чужую рэч. Ён прывёз кашалёк жанчыне, аднак тая выявіла золата ўнутры прапала

Аператыўнікі высветлілі, што чужыя ювелірныя вырабы забраў адзін з пасажыраў таксі, 28-гадовы малады чалавек, які ехаў з сябрамі і знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.  Узбуджана крымінальная справа.

Фота: прэс-службы УУС

Мужчына загінуў пад Асіповічамі – курэнне ў ложку

Жыхар вёскі Забалоцце Асіповіцкага раёна быў знойдзены мёртвым ва ўласнай хаце, што пацярпела ад пажару 25 снежня каля 18 гадзін – паведамляе прэс-служба МНС. Мужчына 1976 года нараджэння, нідзе не працаваў. Меркаваная прычына трагедыі – неасцярожнасць пры курэнні.

Фота ілюстрацыйнае.

ЗША і Канаду накрыў ледзяны шторм, маразы даходзяць да мінус 45 градусаў

З-за снегападу  паўтара мільёна амерыканцаў засталіся без электрычнасці на Каляды. Адменены сотні авіярэйсаў, назіраюцца перабоі ў працы грамадскага транспарту. 

Зімовы шторм прынёс моцныя маразы і моцныя ападкі, накрыў большую частку тэрыторыі ЗША. Нацыянальная метэаралагічная служба ЗША заяўляе, што гэта першае такое маштабнае наступленне халадоў за ўсю гісторыю назіранняў: практычна ўся тэрыторыя краіны апынулася ва ўладзе зімовага шторму.

«Выбуховы цыклон» накрыў тэрыторыю ў 3200 км – ад Тэхаса да Квебека. Моцныя завеі найперш абрынуліся на мяжу ЗША і Канады, у раёне Вялікіх азёр. Бачнасць з-за снегападу ў некаторых раёнах практычна нулявая. У гарадах назіраюцца вялікія перабоі ў працы грамадскага транспарту.

У пятніцу ў ЗША былі адмененыя амаль 6 тысяч рэйсаў, сведчаць звесткі сайта FlightAware. Таксама стала вядома аб адмене 1200 рэйсаў у суботу.

Тэмпература ў Мантане ў пятніцу ўпала да -45°C. Экстрэмальныя ўмовы надвор’я захоўваюцца ў 12 штатах ЗША. Моцныя маразы, парывісты вецер і моцны снегапад сталі прычынай гібелі ўжо 23 чалавек.

У канадскіх правінцыях Антарыё і Квебек моцныя маразы прывялі да адключэння электрычнасці ў дамах, дзе жывуць сотні тысяч чалавек. Жыхароў папярэджваюць аб далейшым пагаршэнні надвор’я. 

Метэаролагі кажуць, што такое надвор’е назіраецца ў ЗША і Канадзе раз у некалькі дзесяцігоддзяў.

Фота: BBC 

Зноў неасцярожнае курэнне – у Палыкавічах загінуў мужчына

У вёсцы Палыкавічы-2 пад Магілёвам адбыўся пажар у прыватным доме.  На ім было знойдзена цела загінуўшага гаспадара 1963 года нараджэння, які нідзе не працаваў. Меркаваная прычына пажару – неасцярожнасць пры курэнні, паведамляе прэс-служба МНС.

Фота ілюстрацыйнае

У Мсціслаўскім раёне затапіла мост і адну з дарог на Хіславічы

З-за пад’ёму ўзроўню вады ў рацэ Сож у Мсціслаўскім раёне падтапіла нізкаводны аўтамабільны мост на дарозе Парадзіна—Засожжа каля вёскі Засожжа.

Аб гэтым паведамляе прэс-служба МНС.

Працягласць падтопленага ўчастка 100 м, максімальны ўзровень вады 40 см. Праезд аўтатранспарту да нежылой в. Засожжа магчымы толькі грузавым транспартам. Адзначым, што вёска Засожжа знаходзіцца на самай мяжы з Расійскай Федэрацыяй, а затопленая дарога – адна з двух, што напрасткі вядзе да расійскіх Хіславічаў.

Гэты мост 1972 года пабудовы пры разліве ракі падтапляе штогод, але звычайна ўвесну. Найчасцей гэта доўжыцца да 20 дзён.

Фота з адкрытых крыніц і адлюстроўвае вясновую павадку на гэтым участку дарогі.

“Брудная снежная бомба” ў магілёўскай Саломінцы павялічылася ў некалькі разоў нягледзячы на забарону – відэа

Звозяць брудны снег у Саломінку ўжо не першы год.

Летась горы снега нарабілі нямала праблем уласнікам гаражоў і пешаходам. Напярэдадні зімы тут нават усталявалі шыльды “звалка снега забаронена”, але гэты надпіс МАЗы проста праігнаравалі.

Літаральна за тыдзень звалка снегу на вуліцы Жамчужнай на поўначы Магілёва павялічылася да агромністых памераў – паведамляюць нашы чытачы. 

Снег працягваюць прывозіць, нягледзячы таксама на тое, што будаўніцтва электрыфікаванага мікрараёна Саломінка-2 побач ужо пачалося.

Фота, відэа: mogilev.media

 

На пажары ў Круглым загінуў чалавек

На працягу мінулых сутак па Магілёўскай вобласці адбылося абрушэнне дахаў двух дамоў і двух сельскіх будынкаў ад моцнага снегу, а таксама тры пажары, на адным з якіх загінуў чалавек. Трагедыя адбылася ў Круглым – паведамляе афіцыйны сайт МНС. Яшчэ два пажары зафіксаваны ў Быхаўскім і Глускім раёнах.

Выратавальная служба заклікае гаспадароў прыватных будынкаў паклапаціцца пра ачыстку даху ад снега. А mogilev.media нагадвае, што абрушэнне гарышча можа прывесці ў тым ліку да смяротнай небяспекі, як гэта адбылося ў Мікалаеўцы пад Магілёвам, калі ад снега не толькі абрынуўся дах, але парвала трубу і газ пачаў запаўняць дом з людзьмі.

Фота ілюстратыўнае

Ад снега абрынуўся дах і парвала трубу, газ пачаў запаўняць дом з людзьмі пад Магілёвам

У вёсцы Мікалаеўка-3 ў некалькіх кіламетра ад Магілёва з-за снега абрынуўся дах аднаго з прыватных дамоў.

Пры гэтым была пашкоджана газавая труба, з-за чаго ў памяшканне пачаў паступаць прыродны газ. У гэты час у доме знаходзіліся двое бацькоў-пенсіянераў і іх 39-гадовая дачка – паведамляе прэс-служба абласнога МНС.  

Надзвычайнае здарэнне адбылося сёння, 21 снежня 2022 года ў 10.30. Дыспетчар МНС рэкамендаваў сям’і не карыстацца электрапрыборамі і адкрытым агнём і неадкладна эвакуіравацца на вуліцу. Ніхто не пацярпеў.

Фота: прэс-служба МНС

Аслеп ад сонца і пратараніў машыну на ўзбочыне – ДТЗ ў Кіраўскім раёне

19 снежня ў 15:45 у Кіраўскім раёне на трасе Магілёў-Бабруйск 22-гадовы жыхар Асіповічаў, кіруючы аўтамабілем Renault, пры асляпленні сонцам не знізіў хуткасць і сутыкнуўся з аўтамабілем Niva, які спыніўся на ўзбочыне – піша Тэлеграм-канал абласнога УУС.

У выніку 20-гадовы пасажыр “Нівы” атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны.

Фота: Прэс-служба Магілёўскага абласнога УУС