Бабруйскі скураны завод пазбег банкруцтва

Бабруйскі скураны завод пазбег банкруцтва

Нягледзячы на нявыплачаныя запазычанасці ў 24 мільёны рублёў, Эканамічны суд Магілёўскай вобласці спыніў справу пра эканамічную няздатнасць Бабруйскага скуранога завода.

Адносна прадпрыемства была спыненая справа аб банкруцтве – піша “Камерцыйны кур’ер”. З гэтым рашэннем пагадзіліся больш за палову крэдытораў, з якімі скураны завод дасягнуў міравога пагаднення. Запазычанасць у амаль што 24 мільёны рублёў прадпрыемства будзе аддаваць у растэрміноўку. 

На працягу 2023 года Бабруйскі скураны завод здолеў выйсці на чысты прыбытак у 259 тысяч рублёў. У бягучым годзе прадпрыемства ўжо спрабавалі прадаць за 25 мільёнаў рублёў, каб адразу і цалкам разлічыцца з запазычанасцямі, але ўласнік і магчымыя пакупнікі не сышліся ў канчатковым кошце завода. Зараз пытанне пра продаж прадпрыемства больш не актуальнае.

Фота: “Камерцыйны кур’ер”