Аранжавы ўзровень небяспекі з-за спякоты аб'яўлены на 21 чэрвеня

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за спякоты аб’яўлены на 21 чэрвеня

З прычыны спякотнага надвор’я аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі на 21 чэрвеня – перасцерагае Белгідрамет

У сераду па Магілёўскай вобласці пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў (іх верагоднасць ніжэй за 10%). Уначы і раніцай месцамі слабы туман. 

Вецер паўночны хуткасцю 2-7 м/с, тэмпература ўноч да +12  +16°C, днём спякотна – да +28 +30°C, у сувязі з чым і аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.