Дзе правесці час з сям’ёй і сябрамі ў Магілёве на майскія святы.
На наступным тыдні жыхароў Магілёва чакаюць працяглыя выхадныя – тры святочныя дні запар. Праграма святочных мерапрыемстваў, стартуе 29 красавіка, а асноўныя падзеі адбудуцца ў пятніцу. Удзельнікам свята прапануюцца разнастайныя варыянты адпачынку на адкрытых пляцоўках па ўсім горадзе, паведамілі ў гарадскім выканаўчым камітэце.
Што запланавана:
- канцэртна-віншавальная праграма «У славу працы і мая» 29.04.2026, 16.30 дом культуры філіяла адкрытага акцыянернага таварыства «БЕЛАЗ» – «Магілёўскі аўтамабільны завод імя С.М. Кірава»;
- бясплатныя атракцыёны «Батут», «Канструктар» 01.05.2026, 10.00 – 15.00 парк у Падніколлі;
- бясплатныя атракцыёны «Лебедзі», «Рамонак», «Вясёлыя горкі», «Вясёлы святлафор» 01.05.2026, 11.00 – 14.00 парк атракцыёнаў, Пушкінскі праспект, 1;
- канцэртна-забаўляльная праграма «Вясна Перамогі і Працы!» 01.05.2026, 11.00 адкрытая пляцоўка каля сярэдняй школы № 7 горада Магілёва, вуліца Аўтазаводская, 3;
- спартыўна-забаўляльная праграма «Першае мая – свята вясны» 01.05.2026, 11.00 адкрытая пляцоўка каля сярэдняй школы № 13 горада Магілёва імя Героя Савецкага Саюза Е.І. Чайкінай, вуліца Алтайская, 26;
- спартыўна-гульнявое мерапрыемства «Мелодыі вясны» 01.05.2026, 11.00 адкрытая пляцоўка каля сярэдняй школы № 17 горада Магілёва, вуліца Чалюскінцаў, 181;
- спартыўна-забаўляльная пляцоўка «Май! Праца! Крута!» 01.05.2026, 11.00 адкрытая пляцоўка каля сярэдняй школы № 44 горада Магілёва, завулак Цютчава, 2В;
- канцэртна-забаўляльная праграма «Першамайскі калейдаскоп» 01.05.2026, 11.00 адкрытая пляцоўка каля сярэдняй школы № 41 горада Магілёва, вуліца Фаціна, 12;
- культурна-спартыўнае свята «Першамай сустракаем разам» 01.05.2026, 12.00 – 16.00 парк у Падніколлі;
- літаратурная прастора «Адкрытыя старонкі» 01.05.2026, 12.00 – 15.00 тэатральны сквер;
- вялікі велапрабег 01.05.2026, 13.00 плошча Леніна – праспект Міра – вуліца Касманаўтаў – праспект Шміта – вуліца Гагарына – Пушкінскі праспект – парк у Падміколлі;
- святочная праграма «Няхай жыве 1 Мая!» 01.05.2026, 13.00 адкрытая пляцоўка каля Палаца гімнастыкі, вуліца Крупскай, 137;
- канцэртна-гульнявая праграма «Вясёлы Першамай» 01.05.2026, 13.00 адкрытая пляцоўка на вуліцы А. Куляшова, 20;
- канцэртна-гульнявая праграма «З святам вясны і працы!» 01.05.2026, 13.00 адкрытая пляцоўка на вуліцы Цыялкоўскага, 13;
- канцэртна-гульнявая праграма «Гукі Першамая» 01.05.2026, 13.00 адкрытая пляцоўка на вуліцы Менжынскага, 14;
- вечар адпачынку «Сквер жывой музыкі» 01.05.2026, 18.00 – 20.00 сквер 40-годдзя Перамогі.
Фото іллюстратыўнага характару.
