Адкрылі фундамент касцёлу святога Станіслава – фота

Праводзяцца працы па гідраізаляцыі падмуркаў. На ўчастках, вызваленых ад тынкоўкі, можна пабачыць старую цагляную кладку, а таксама сляды рэстаўрацыйных работ у канцы 1980-х, пачатку 1990-х гадоў.

Мураваны касцёл і кляштар кармелітаў узведзены ў Магілёве ў 1738 – 1752 гадах. У 1783 годзе ён стаў цэнтрам рымска-каталіцкай Беларускай дыяцэзіі, і арцыбіскуп Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч асвяціў яго ў гонар святога Станіслава. Касцёл размяшчаецца ў дварах паміж Ленінскай і Першамайскай вуліцамі, недалёка ад плошчы Арджанікідзэ.