Адкрыццё басейна магілёўскага Палаца гімнастыкі пераносіцца

Адкрыццё басейна магілёўскага Палаца гімнастыкі пераносіцца на 1 лютага

Рамонт лепшага ў Магілёве басейна – ў Палацы Гімнастыкі на вуліцы Крупская – завершаны.

Але запланаванае адкрыццё не адбудзецца з тэхнічных прычын. Рамонтнікі не змаглі наладзіць працу новага абсталявання да 15 студзеня. 

Будаўнічыя працы скончаны своечасова, праблемы ўзніклі менавіта з наладкай абсталявання. Кіраўніцтва палаца абяцае ўсё паналаджваць на працягу двух тыдняў.