Адэса – згублены рай беларусаў. Як выглядаюць пляжы ў прыфрантавым горадзе

“Асцярожна міны” папярэджваюць знакамі наведнікаў мясцовых пляжаў. Паліцыя рэгулярна праводзіць рэйды. Такія рэаліі курортнага гораду, які чакае ўварвання расійскіх войск.

У Беларусі, тым часам, пачынаюцца перыяд летніх адпачынкаў. Пра тое нагадвае і спёка, апанаваўшая краіну. Многія, нягледзячы на цяжкасці жыцця, праглядаюць сайты турыстычных агенцтваў у пошуках бюджэтнага адпачынку.

images.unian.net

Яшчэ год таму суседняя Ўкраіна з яе чарнаморскімі курортамі і пляжамі была ўлюблёным краем, які беларусы з задавальненнем наведвалі. На адным з інфармацыйных рэсурсаў чытайма: “Адэская вобласць – чарнаморскі рай для беларуса, які атрымаў адпускныя. Нават невялікага бюджэту даволі, каб адчуць сябе ля мора, калі не Абрамовічам, то кімсьці з ягонага атачэння”.

Наўрад ці адэсіты ў няпросты для сябе час ухвалілі б згадку пра набліжанага да Пуціна расійскага алігарха Рамана Абрамовіча.

static.ukrinform.com

Цяпер Адэса прыфрантавы горад. Расійскія войскі спрабуюць авалодаць ім. Яго пастаянна атакуюць артылерыйскімі абстрэламі з расійскіх ваенных караблёў, а таксама ўдарамі з паветра. У выпадку высадкі дэсанта пляжы стануць першым рубяжом абароны гораду.

Адэскія пляжы і марская акваторыя замініраваныя. Купацца забаронена. Размініраваннем украінскія вайскоўцы зоймуцца па сканчэнні вайны і гэта зойме нямала часу.

i.obozrevatel.com

«Не перасоўваецеся па ўзбярэжнай тэрыторыі і пляжам Адэсы і вобласці, – папярэджваюць жыхароў прадстаўнікі абласной ваеннай адміністрацыі і заклікаюць не ігнараваць рэкамендацыяў. 

Паводле вайскоўцаў падчас штармоў міны зрывае і прыносіць да берагу.

Разам з тым жыхары ўпарта цягнуцца да ўзбярэжжа. – загараюць і купаюцца. Як правіла адпачынак сканчаецца гутаркамі з паліцыянтамі, якія рэгулярна праводзяць рэйды па пляжах.

focus.ua

«Да жалю не ўсе рэагуюць адэкватна. Калі адны выбачаюцца і сыходзяць, то другія бунтуюць, – апавядае пра сітуацыя на пляжах прадстаўніца рэгіянальнай патрульнай паліцыі.

«Падобныя паводзіны, зразумела абсалютна бессэнсоўныя, – кажа яна. – Парушальнікаў затрымліваюць»

images.novyny.live

Адэсіты ўзвялі трывалыя абаронныя збудаванні і спадзяюцца, што ўзброеныя сілы Ўкраіны не дапусцяць акупацыі гораду.

Эксперты лічыць, што наўпроставае ўварванне расійскіх войск у Адэсу магчымае, але самагубнае. Сярод прычын называюцца складанае геаграфічнае размяшчэнне гораду, і глыбока эшаланіраваная абарона. З праблемаў для ўкраінскага войска называецца практычна поўная адсутнасць флоту.