Аўторак з новымі цэнамі на паліва. Ад пачатку году на 32 капейкі

Яно зноў даражэе, паведамляе «Белнафтахім». Зноў на 2 капейкі і гэта ўжо 16 раз ад пачатку году.

Летась паліва на цягам году даражэла 30 разоў на 1 капейку. Сёлета ж штораз на дзве. Ад сёння за літр:

  • АІ-92-К5-Еўра – 2 рублі 32 капеек;
  • АІ-95-К5-Еўра – 2 рублі 42 капеек;
  • АІ-98-К5-Еўра – 2 рублі 64 капейкі;
  • Дызель – 2 рублі 42 капейкі.

Можа падаражэнне на 32 капейкі і прайшло б незаўважна, але даражэюць і харчаванне, паслугі, адзенне, бытавая тэхніка.

Не трэба забываць, што беларусы на прадукты харчавання аддаюць ад траціны да паловы сямейнага бюджэту (у Еўропе, да прыкладу, у сярэднім да 15%).

Яшчэ 33,8% ідзе на нехарчовыя тавары, 23,9% – на аплату розных паслуг, у тым ліку 7,2% – на жыллёва-камунальныя.