Недахоп працоўнай сілы у Чэрыкаўскім раёне вырашаюць проста – на працу ў сельгаспрадпрыемствы накіроўваюць тых, каго прынята называць інтэлегенцыяй.
Шэфская дапамога – так называецца прымусовая праца для сельгаспрадпрыемстваў, на якую скіравалі работнікаў раённай бібліятэкі, кінавідэасеткі, райаддзела адукацыі, Чэрыкаўскага ўчастка паштовай сувязі і лясгаса.
“Працоўны дэсант, у склад якога ўвайшлі работнікі раённай бібліятэкі і кінавідэасеткі сектара культуры райвыканкама, высадзіўся на МТК «Латышчына» ААТ «Чэрыкаў Агра». Прадстаўнікі культурнай сферы змянілі звыклыя працоўныя месцы на будаўнічы інвентар і спецвопратку, каб унесці свой уклад у добраўпарадкаванне фермы”, – жвава рапартуе чэрыкаўская раёнка «Веснiк Чэрыкаўшчыны».
У сваю чаргу прадстаўнікоў працоўных калектываў Чэрыкаўскага лясгаса, раённага аддзела па адукацыі, Чэрыкаўскага ўчастка паштовай сувязі скіравалі на аб’екты КСУП “Язерскі”. «Веснiк Чэрыкаўшчыны» нават назваў гэтых паднявольных “шэфаў” хворай сельскай гаспадаркі – яе вернымі памочнікамі. І гэта адпавядае рэчаіснасці, бо “шэфскія арганізацыі аказваюць падтрымку аграрнаму сектару на пастаяннай аснове”.
Фотаздымак: cherikovnews.by
