Могилевская область Кричев клумба кража

За кветкі з клумбы мужчына ў Крычаве атрымаў салідны штраф

Адзін з пяці выпадкаў магілёвец скраў на гарадской клумбе ў Крычаве тры кусты хрызантэм і заплаціў штраф 840 рублёў.

Малады чалавек рэгулярна прыязджаў у госці да бабулі ў Крычаў, хоць стала жыве і працуе ў Магілёве. А скрасці кветкі з гарадской клумбы мужчына вырашыў упершыню. Недалёка ад прыпынка гарадcкога транспарту 10 кастрычніка магілёвец выкапаў тры кусты хрызантэм, але хутка быў знойдзены. Міліцыяй дзеянні мужчыны былі расцэнены як дробны крадзеж, за які цяпер ён павінен заплаціць штраф у памеры 20 базавых велічынь.

Як паведамляе раённае выданне “Крычаўскае жыццё” ў кастрычніку ў горадзе назіраецца ўсплёск крадзяжоў кветак з гарадскіх клумбаў. Больш як пяць зваротаў у праваахоўныя органы паступіла ад кіраўніцтва «Камунальніка» з просьбай разабрацца ў сітуацыі і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

← Усе навіны Магілёва