Warning: "continue" targeting switch is equivalent to "break". Did you mean to use "continue 2"? in /var/www/mogilev_medi_usr/data/www/mogilev.media/wp-content/plugins/telegram-for-wp/inc/Notifcaster.class.php on line 318
Пад Магілёвам перакуліўся аўтамабіль з дзіцёнкам – хлопчык у лякарні - Магілёў.media

Пад Магілёвам перакуліўся аўтамабіль з дзіцёнкам – хлопчык у лякарні

Кіроўца, 38-гадовы жыхар Быхава не справіўся з кіраваннем. Едучы па гомельскай шашы, каля вёскі Сідаравічы мужчына не ўпісаўся ў рэзкі паварот і яго аўтамабіль Kia вынесла на ўзбочыну. 11-гадовы хлопчык, які сядзеў на заднім сядзенні машыны ў дзіцячым крэсле, аказаўся не прышпіленым. З траўмамі яго даставілі ў лякарню – паведамляе прэс-служба абласнога УУС.

Фота: УУС

← Усе навіны Магілёва