мужчына незаконна лавіў рыбу і ракаў на Чыгірынскім вадасховішчы

100 базавых велічыняў і два гады абмежавання волі – мужчына незаконна лавіў рыбу і ракаў на Чыгірынскім вадасховішчы

У Кіраўскім раёне судзілі маладога магілёўца. Ён незаконна лавіў рыбу і іншых водных жывёл чым прычыніў шкоду ў асабліва буйным памеры.

У красавіку ён быў на Чыгірынскім вадасховішчы і ў забаронены час і тэрміны лавіў з пірса рыбу і ракаў. Усяго злавіў 246 асобін.

Ракаў здабываў з дапамогай 12 ракаловак – 6 з іх былі забароненымі.

Сума шкоды ад гэтай рыбалкі склала больш за 18 тысяч рублёў, з якіх 8 тысяч – гэта жывыя ракі, іх адпусцілі назад у вадаём.

У судзе мужчына сваю віну не прызнаў, шкоду кампенсаваць адмовіўся. У выніку суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады са штрафам у памеры 100 базавых велічыняў (3700 рублёў).

Пры гэтым было вырашана не выконваць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, калі на працягу 2 гадоў выпрабавальнага тэрміну ён не здзейсніць новага злачынства, і будзе выконваць ускладзеныя на яго судом абавязкі.

Усе ракалоўкі канфіскаваныя. Акрамя таго суд абавязаў мужчыну ў вольны час адпрацаваць 100 гадзін на грамадска-карысных працах – паведамляе пракуратура Магілёўскай вобласці. 

Фота ілюстрацыйнае