З’явіўся адзіны рэестр незанятых зямельных участкаў – у Магілёве такіх некалькі соцень

Пералік свабодных зямельных участкаў і ўчасткаў для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў размешчаны ў дзяржаўнай інфармацыйнай сістэме “Адзіны рэестр маёмасці”.

Зараз Адзіны рэестр маёмасці змяшчае інфармацыю пра больш як 17 000 вольных зямельных участкаў па ўсёй Беларусі. У Магілёве такіх каля 450 – гэта ўчасткі і ў адну сотку, і ў 8 гектар, як, напрыклад, вось гэты аб’ект на вуліцы Авіятараў.

Каб азнаёміцца з прапанаванымі зямельнымі ўчасткамі, неабходна зайсці на сайт Адзінага рэестра маёмасці і выбраць укладку “Увайсці як госць”. Далей у раздзеле «Вольныя (незанятыя) зямельныя ўчасткі» па фільтры можна абраць параметры аб’ектаў, якія цікавяць. Кожны ўчастак мае падрабязнае апісанне з указаннем умоў, якія неабходна выканаць для яго арэнды.

 

Фота: blishch.by