Вось гэтая незамярзайка выяўленая на Магілёўшчыне аказалася небяспечнай

Вось гэтая незамярзайка, выяўленая на Магілёўшчыне, аказалася небяспечнай

Магілёўская абласная санстанцыя выявіла няякасны шклоамывальнік, які масава прадаваўся ў розных гандлёвых кропках Магілёўскай вобласці. Гэта незамярзайка Snow Track -30 ад расійскага вытворцы “Тэх Лайн”. 

Як паказалі вынікі лабараторных даследаванняў, канцэнтрацыя метанолу ў гэтай прадукцыі перавышала 13% пры гігіенічным нарматыве не больш за 0,05 аб’ёмнага працэнта.

Зараз ідзе канфіскацыя гэтага шклоамывальніка з усіх гандлёвых сетак па Беларусі

Фота з адкрытых крыніц