У Магілёве праходзіць фестываль кавы

У Магілёве праходзіць фестываль кавы

Дзесяць кавярняў горада прымаюць удзел у фестывалі кавы PRO COFFEE. Гэты фэст праходзіць ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі – усяго ўдзельнічае 60 кавярняў. Яны прапануюць аўтарскія сэты – кава плюс лёгкі дэсерт па фіксаваным кошце ў 10 рублёў.

Сэт “Мона-но аварэ” ад рэстарана “Sprut”, напрыклад, уключае ажынавую матча латэ на 250 мілілітраў і тарталетку з чарнічным крэмам і шакаладным крыспі. Кавярня “Заўжды цікава” прапануе латэ альбо амерыкана на выбар і дэсерт “Мільфей” з слаёнага цеста з далікатным тварожна-смятанавым крэмам і духмяным яблычным начыннем (на фота). Поўны спіс магілёўскіх удзельнікаў і іх сэты можна знайсці тут.

Фестываль будзе працягвацца да 24 верасня.

Фота: procoffeefest.com