У Магілёве на Крывуліна прарвала калектар, затоплены суседні завулак

Вада прарвалася на ўчастку каля дома №21, затапіла значную частку тэрыторыі старога яблыневага сада паміж вуліцай Крывуліна і прыватным сектарам. Завулак Ватуціна, які з’яўляецца важнай транспартнай артэрыяй для ўсяго раёна, бо па ім людзі дабіраюцца пешкі да канечнага тралейбуснага прыпынку “Пераезд” – цалкам заліты вадой.

Вада струменіць і плыве ў бок чыгуначнага пераезда ўжо не адну гадзіну. Камунальных служб не назіраецца.