У Магілёўскай вобласці падтоплены ўчасткі дарог у Слаўгарадскім і Чавускім раёнах

У Магілёўскай вобласці падтоплены ўчасткі дарог у Слаўгарадскім і Чавускім раёнах

Падтапленне ў Слаўгарадскім раёне

24 снежня ў выніку павышэння ўзроўню вады ў рацэ Проня адбылося падтапленне ўчастка аўтамабільнай дарогі працягласцю 7 м. паблізу моста паміж в.Ляцягі і в.Улукі Слаўгарадскага раёна.

Пад’езд да населеных пунктаў в. Ляцягі і в. Бярозаўка будзе ажыццяўляцца з боку в. Ходарава Слаўгарадскага раёна.

Падтапленне ў Чавускім раёне

24 снежня ў выніку павышэння ўзроўню вады ў р. Проня адбылося падтапленне нізкаводнага маста і ўчастку дарогі агульнай працягласцю 70 м. паблізу в. Скварск Чавускага раёна.

Пад’езд да населеных пунктаў: в. Вярбоўка, в. Пухнова, в. Дзедня будзе ажыццяўляецца па аб’язной дарозе праз в. Пуцькі – в. Кроткі Чавускага раёна.

Вядзецца маніторынг гідралагічнага становішча. Пацярпелых няма. Жыццезабеспячэнне насельніцтва не парушана.

Фота: МНС