У Краснапольскім раёне перакуліўся аўтамабіль

У Краснапольскім раёне перакуліўся аўтамабіль, вадзіцель загінуў

5 лістапада каля 12:20 на 119 км аўтадарогі Буда-Кашалёва – Чачэрск – Краснаполле 62-гадовы жыхар Гомеля, праязджаючы на аўтамабілі Opel небяспечны паварот, не справіўся з кіраваннем і перакуліўся.

Вадзіцель ад атрыманых траўм памёр у бальніцы. 61-гадовай пасажырцы аказана медыцынская дапамога – паведамляе ДАІ.

Фота: ДАІ