У доме пад Бабруйскам узарваўся ацяпляльны кацёл

У доме пад Бабруйскам узарваўся ацяпляльны кацёл

У суботу, 16 снежня ў 9.07 паступіла паведамленне аб разрыве самаробнага ацяпляльнага катла на цвёрдым паліве, уманціраваным у печ.

Здарэнне адбылося ў вёсцы Канчаны Бабруйскага раёна – паведамляе МНС.

Пажару ўдалося пазбегнуць, але пацярпеў гаспадар дома. Пенсіянер 1954 года нараджэння атрымаў траўмы. Пасля аказання медыцынскай дапамогі мужчына быў накіраваны на амбулаторнае лячэнне. У доме разбурана печ, пашкоджаны ацяпляльны кацёл і шкленне ў кухні, адбылася дэфармацыя часткі вонкавай драўлянай сцяны памяшкання кухні. Меркаваная прычына разрыву – парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад (адсутнасць цыркуляцыі цепланосбіта ў сістэме).

Фота ілюстрацыйнае