У Дняпры ад расійскіх атак загінулі 10 чалавек. У Мікалаеве параненыя – 20. Праз спыненне супрацоўніцтва з Беларуссю Клайпедскі порт нясе страты

Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці


Рух параднёных гарадоў паўстаў падчас Другой сусветнай вайны. Дзеля супрацоўніцтва ў інтарэсах міру і дабрабыту ў 1942 годзе сяброўскія адносіны наладзілі пацярпелыя ад наступстваў вайны Кавэнтры (Вялікая Брытанія) і Сталінград (СССР). У красавіку 1957 года была заснавана Сусветная федэрацыя параднёных гарадоў. Паводле яе статуту мэта руху гарадоў пабрацімаў – развіццё супрацоўніцтва паміж народамі незалежна ад іх расы, мовы, рэлігіі і палітычнай сістэмы. Параднёныя гарады абменьваюцца досведам у эканамічнай, культурнай, гуманітарных сферах, а таксама самакіраванні, чым умацоўваюць давер між грамадзянамі.


Мікалаеў, Украіна


Пабрацімства з Магілёвам замацаванае дамовай у 2009 годзе. Горад месціцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Да вайны ў ім жыло 490 тысяч чалавек. Траціна з іх вымушана была пакінуць горад. Паводле Генштабу Узброеных сіл Украіны Мікалаеў адзін з асноўных кірункаў наступу расейцаў. Яго рэгулярна абстрэльваюць, знішчаючы гарадскую інфраструктуру і змушаючы мясцовую ўладу капітуляваць. Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прысвоіў Мікалаеву ганаровае званне «Горад-герой».


На Мікалаеўшчыне за мінулыя содні ад нападаў расійскіх войск параненыя 20 чалавек, паведамляе Укрінфарм, спасылаючыся на старшыню абласнога савету Ганну Замазееву.

Паводле яе на раніцу 27 мая ў мікалаеўскіх шпіталях знаходзяцца 282 грамадзян, якія сталі ахвярамі атак расійскіх войск.

фота: suspilne.media, уласнасць інфармагенцтва «Суспільне Новини» 

Існуе пагроза, што ў паўднёвым напрамку магчымае пашырэнне агрэсіі Расіі. Пад яе трапіць і Мікалаеў. 

Пра гэта піша газета «Николаевские новости», спасылаючыся на меркаванне дэпутата Вярхоўнай рады і чальца камітэту па бяспецы і абароне Фёдара Веніслаўскага. 

Ён дапускае, што ў найбліжэйшыя тыдні і месяцы, жорсткія баі будуць адбывацца на Усходніх і ў Паўднёвабужскіх напрамках. Тут сканцэнтраваныя вялікія сілы расійскіх войск, адзначае дэпутат.


Каменскае, Украіна


Пабрацім Бабруйску ад 2000 году. Горад абласнога падпарадкавання ў Днепрапятроўскай вобласці. Насельніцтва 250 тысяч чалавек. Паселішчы Днепрапятроўшчыны расейцы абстрэльваюць, але разбурэнняў такіх, як у прыфрантавых гарадах няма. Мясцовыя прадпрыемствы працуюць. Да вайны культурны абмен між гарадамі пабрацімамі бабруйскія чыноўнікі лічылі актыўным.

Раніцай 27 траўня, расійскія войскі атакавалі ракетамі ваколіцы Дняпра.

Паводле кіраўнік тэрытарыяльнай абароны гораду Генадзя Корбана ракеты Іскандэр трапілі ў казарму Нацыянальнай гвардыі.

Паводле папярэдніх дадзеных, 10 чалавек загінулі і 35 параненыя, перадае інфармацыйны рэсурс з Камэнскага «5692».


Клайпеда, Літва


8 сакавіка 1997 году падпісаная дамова аб аднаўленні пабрацімскіх сувязяў літоўскага гораду з Магілёвам. Месціцца на захадзе краіны і з’яўляецца портам на Балтыйскім моры. Насельніцтва 160 тысяч чалавек.

За студзень-сакавік грузаабарот Клайпедскага порта зменшыўся на 13,7% і склаў 9745000 тон. Асноўныя страты звязаны са спыненнем перавалкі беларускіх калійных угнаенняў і нафтапрадуктаў, што складала блізу 35 працэнтаў усіх пагрузак за год. 

Перспектывы, на думку прадстаўнікоў кампаній, несуцяшальныя, піша партал DELFI.

фота: g2.dcdn.ltПазначыць, уласнасць інфармацыйнага парталу 

Паводле дырэкцыі порта, у першым квартале спад склаў амаль 14% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году. 

Прафесійная супольнасць прадпрымальнікаў, у сваю чаргу, заявіла, што за чатыры месяцы перавалка ўпала на 16%, і гэтыя лічбы растуць. У сакавіку грузаабарот паменшыўся на 20%, у красавіку – на 23%. Навідавоку адмоўны рост, адзначае бізнэсоўцы.

Паводле выдання раней генеральны дырэктар порту Альгіс Латакас заяўляў, што ў 2022 годзе аб’ёмы перавалкі могуць зваліцца да 19-20 мільёнаў тон.

Па словах былога кіраўніка Дырэкцыі, дэпутата Сейма Эўгеніюса Гентвіласа, спыненне супрацоўніцтва з Беларусі адкіне порт на ўзровень 2010-2011 гадоў. Тое было агучана да вайны ва Украіне. Цяпер партавікам даводзіцца лічыцца з новымі выклікамі, якія пагаршаюць сітуацыю.


Даўгаўпілс, Латвія


Горад пабрацім Бабруйску. У 2018 годзе ў Даўгаўпілсе жыло 90 399 жыхароў. У ім месціцца консульства Рэспублікі Беларусь. Дзеіць цэнтр беларускай культуры. Знаходзіцца ён у латвійскім рэгіёне Латгалія, якая мяжуе з Беларуссю. Даўгаўпілс за 30 кіламетраў ад мяжы. Беларуская назва гораду Дзвінск.

«У Латвіі значная руская меншасць, якую мы павінны паспрабаваць зразумець, калі мы гэтага не зробім, гэта створыць праблемы ў будучыні», – лічыць дарадца прэзідэнта Латвіі па нацыянальнай бяспецы і сакратар Савету нацыянальнай бяспекі Яніс Кажацыньш.

фота: press.lv, уласнасць інтэрнэт-партал PRESS.LV

Меркаванне эксперта, падае латвійскі навінны інтэрнэт-партал PRESS.LV, у публікацыі, прысвечанай канферэнцыі Riga StratCom Dialogue.

На думку яшчэ аднаго ўдзельніка канферэнцыі, кіраўніка Цэнтру стратэгічных камунікацый НАТА Stratcom Яніс Сартс, час дамінавання Захаду скончыўся. Пачаўся час сістэмных канфліктаў, якія ён назваў «барацьбой за розумы». Сартс звяртае ўвагу на неабходнасць інвеставаць у рашэнне праблем інфармацыі і грамадства.

У Цэнтры беларускай культуры адкрылася персанальная выстава рыжскай мастачкі Ірыны Ятнавай, якая па матчынай лініі мае беларускія карані, піша аб’яднаный навінны партал Латвійкага радыё і Латвійскага тэлебачання.

Экспазіцыя называецца «У свеце кветак». Аўтар упершыню паказвае свае работы ў Даўгаўпілсе.

Паводле выдання нядаўна ў Ірыны Ятнавай прайшла выстава ў рыжскім Доме Менцэндорфа.

«Туды прыводзілі навучэнцаў з беларускай школы, і яны так уважліва глядзелі, не шумелі, я нават здзівілася. Потым вельмі цікава разважалі аб маіх карцінах. Такая ўдзячная аўдыторыя аказалася», – адзначыла яна.


Габрава, Балгарія


Найдаўнейшы пабрацім Магілёва. Дамова аб супрацоўніцтве была падпісана ў 1988 годзе. У 200-ым былі адноўленыя пабрацімскія сувязі. У Магілёве праспект названы Габраўскім. Адзін з рэстаранаў называецца Габрава. Габрава месціцца ў цэнтры краіны. Насельніцтва-55 тысяч чалавек. Ён лічыцца балгарскай сталіцай гумару. Ёсць у ім Дом гумару і сатыры. Ладзяцца фестывалі гумару.

Грамадская арганізацыя «Lions Club» з Габрава перадала Балгарскаму «Чырвонаму крыжу» прадметы першай неабходнасці для ўкраінскіх уцекачоў. Падтрымку арганізацыі ў ажыццяўленні дабрачыннай акцыі аказаў міжнародны фонд «Lions Club», паведамляе інфармацыйны рэсурс «Габрово Нюз».

Lions International налівае мільёны чальцоў ва ўсім свеце, аб’яднаных гуманітарнымі справамі незалежна ад палітычных і рэлігійных поглядаў пад дэвізам «Мы служым».

галоўнае фота:suspilne.media, уласнасьць інфармагенцтва «Суспільне Новини»