У Бабруйску зноў крытычна не хапае кіроўцаў аўтобусаў

У Бабруйску зноў крытычна не хапае кіроўцаў аўтобусаў – адмянілі больш дзесяці рэйсаў

“З прычыны масавага сыходу вадзіцеляў на бальнічны” а таксама па прычыне крытычнага недахопу кіроўцаў сёння, 6 ліпеня ў Бабруйску зноў масава адмяняюцца аўтоусныя рэйсы – і гэта ўжо шосты раз за два тыдні. Гэтым разам адмяняецца 12 рэйсаў аўтобуса №40, паведамляе афіцыйны сайт Бабруйскага філіяла Аўтапарка №2 “Магілёўаблаўтатранса”.

Фота: “Камерцыйны кур’ер”