палутарагадавалая дзяўчынка выпала з вакна шостага паверху

Трагедыя ў Магілёве – палутарагадавалая дзяўчынка выпала з вакна шостага паверху

Вечарам 11 чэрвеня на вуліцы Якубоўскага ў Магілёве насмерць разбілася дзяўчынка палутара гадоў. Яна засталася разам з бабуляй у кватэры на шостым паверсе. Бацькі былі ў ад’ездзе. У нейкі момант бабуля выйшла на кухню, каб прыгатаваць ежу.

Падчас адсутнасці дарослай, дзяўчынка забралася праз канапу на падваконне, адчыніла вакно і выпала ўніз. Ад атрыманых траўмаў яна загінула – паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Фота: Следчы камітэт