На выходныя ў Магілёўскай вобласці сіноптыкі прагназуюць сярэднесутачныя тэмпературы блізкія да 0°С, з ваганнямі ноччу ад -5 -8°С да +3°С, днём – ад -3°С да +5°С.
Будзе пераважаць пахмурнае неба. Пройдзе невялікі снег, пральецца невялікі дождж. З пятніцы па нядзелю працягласць дня вырасце на 8 хвілін з 11 гадзін і 24 хвілін 10 сакавіка да 11 гадзін 32 хвілін 12 сакавіка. У нядзелю сонца ўзыйдзе а 7:22, зойдзе а 18:54.
Сінаптычны прагноз на апошні рабочы дзень тыдня, 10 сакавіка: раніцай каля -5 -8°С, удзень да -2 -4°С, уноч да 0 -3°С. Раніцой неба з праясненнямі, удзень у асноўным будзе пахмурным, у першай палове дня без ападкаў, у другой палове – невялікі снег. Вецер на працягу сутак усходні і усходне-заходні, хуткасцю да 4-7 м/с.
Суботняе, 11 сакавіка, надвор’е абяцае быць пахмурным. Удзень невялікі снег да вечара трансфармуецца ў невялікі доджд. Раніцой тэмпература каля +1 +3°С, днём да +4 +5°С, ноччу ад +1 +3°С да -2°С. Прагназуецца рэкая змена вятроў з паўднёва-усходняга напрамку на заходні. Хуткасць ветру вырасце да 5-9 м/с, месцамі пры парывах – да 10 м/с і вышэй. На асобных участках дарог захаваецца галаледзіца.
Народныя прыкметы.
Калі птушкі ўюць гнёзды на сонечным баку дамоў і дрэў, значыць, лета будзе халоднае.
Калі пералётныя птушкі да гэтага дня вярнуліся з цёплых краёў, значыць быць багатаму ўраджаю хлябоў.
Пачынаюць ускрывацца буйныя рэкі.
Вярба суцэльная – да добрага ўраджаю.
У нядзелю, 12 сакавіка, раніцай тэрмометры пакажуць да -2°С, удзень 0 -1°С, да ночы слупок тэрмометра панізіцца да -2 -3°С. На працягу сутак вызначаць надвор’е будуць заходнія вятры хуткасцю да 5-8 м/с. Пахмурна, з рання магчымы невялікі снег. На асобных участках дарог захаваецца галаледзіца.
Пракоп (народны каляндар). Прыкметы.
На Пракопа каляіна пад капытамі каня праступаецца і санны шлях разбураецца.
Калі вярба распускаецца спачатку на верхавіне, то пасеў будзе добры і пачаць сеяць лепш крыху раней. А калі вярба на верхавіне распускацца не спяшаецца, то добрым будзе другі пасеў.
Пачынае стала капаць з дахаў. Час збору хваёвых нырак. Галінка хвоі чысціць у хаце застаялы за зіму паветра.
Ранак панядзелка 13 сакавіка пачнецца ў невялікага мароза -3 -4°С, з пахмурнасці. Трэба не забыць узяць парасоны – удзень прагназуецца невялікі дождж. На асобных участках дарог захаваецца галаледзіца.