У Магілёве пройдзе фестываль жаночых бізнэс-ідэй

19 сакавіка, у нядзелю Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця арганізуе жаночы бізнэс-інкубатар. Дзесяць прадстаўніц цудоўнага пола змогуць прадставіць свае праекты прафесійнаму журы і такім чынам атрымаць наўпроставы выхад да магчымага далейшага бізнэс-партнёрства.

10 членаў журы – гэта дзеючыя бізнесмены, кіраўнікі прадпрыемстваў, для якіх фестываль стане глытком навізны і магчымасцю раскрыць і падзяліцца сваёй экспертнасцю. Прадугледжаны 20 месцаў для гасцей, якія могуць быць не толькі гледачамі, але і, магчыма, стануць часткай чужога пачынання, прапанаваўшы сябе ў якасці партнёра і аб’яднаўшы рэсурсы – паведамляюць “Магілёўскія ведамасці”.

Акрамя прэзентацыі праектаў запланаваны таксама круглыя сталы з прадстаўнікамі бізнэса і лекцыі пра спецыфіку вядзення жаночых стартапаў.

Фота: Bobrlife