Пачалося галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду, арганізатары заявілі пра адбіццё DDoS-атакі

Пачынаючы з сённяшняга дня і да 23 гадзін 59 хвілін 59 секунд 27 траўня праходзіць онлайн-галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду. У выбарах удзельнічаюць 11 спісаў кандыдатаў. 

Ужо ў першыя секунды выбараў што пачаліся з 00:00 25 траўня, на сайт для галасавання абрынулася магутная DDoS-атака з розных кропак свету. На платформу паступіла больш за 17 мільёнаў зваротаў. “Можна сказаць, што першыя дэмакратычныя выбары ў Беларусі пачаліся з каласальнай яўкі” – іранізуе на гэты конт старшыня выбарчай камісіі Алена Прыходзька. Атака была паспяхова адбітая – заявілі арганізатары.

Падрабязную інструкцыю пра тое, як можна бяспечна прагаласаваць, нават калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, можна знайсці тут.