Магілёвец адарваў літару з інсталяцыі – яго затрымалі

У Магілёве быў затрыманы вандал, які пашкодзіў частку святлодыёдных знакаў на новай гарадской кампазіцыі – паведамляе УУС.

20-гадовы магіляўчанін увечары бавіў час у кампаніі сяброў. Яму патэлефанавала яго дзяўчына, з якой яны моцна пасварыліся. Малады чалавек вырашыў спагнаць эмоцыі на архітэктурнай інсталяцыі, адарваўшы ад яе частку.

Па дадзеным факце праводзіцца праверка, дзеянням магіляўчаніна будзе дадзена прававая ацэнка, яму пагражае прыцягненне да крымінальнай адказнасці за парушэнне грамадскага парадку.

Фота: УУС.

Магілёвец ашалеў ад тлумнай кавярні і абліў яе аўтамабільнай вадкасцю

Сума нанесенай шкоды – 4 200 рублёў. Як паведамляе Тэлеграм-канал прэс-службы абласнога УУС, прадстаўнікі адной з кавярняў Магілёва, размешчанай у прыбярэжнай зоне адпачынку, выявілі пашкоджанне маёмасці ўстановы. Аўтамабільнай вадкасцю былі аблітыя фасад кавярні, столікі і крэслы. Зламыснікам аказаўся 54-гадовы магілёвец. Ён патлумачыў, што яго раздражняў шум і шматлікія наведвальнікі кафэ, таму ў адну з начэй ён дачакаўся, калі ўсе госці і супрацоўнікі пакінуць установу, а пасля здзейсніў акт вандалізма.