У надыходзячым навучальным годзе колькасць дзяцей у Магілёўскай вобласці, якія ўпершыню сядуць за парты, значна меншая ў параўнанні з папярэднімі гадамі.
Як заявіла падчас абласной педагагічнай канферэнцыі начальнік Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Людміла Здорыкава, у Магілёўскай вобласці ў новым навучальным годзе за парты сядуць каля 10,5 тыс.першакласнікаў.
Год таму першакласнікаў было мінімум на паўтары тысячы больш – звыш 12 тыс. дзяцей. У 2023 годзе іх налічвалася столькі ж – 12 тыс. першакласнікаў. Тое ж самае было і ў 2022 годзе – 12 тыс. дзяцей, якія ўпершыню пайшлі ў школу.
Зыходзячы з таго, што насельніцтва Магілёўскай вобласці мае трывалую тэндэнцыю памяншэння, варта чакаць, што ў наступным навучальным годзе першакласнікаў стане яшчэ менш.
Фотаздымак БелТА