У Магілёве і Бабруйску пачалі ўключаць ацяпленне

Ацяпляльны сезон стартаваў сёння ў самых буйных гарадах Магілёўскага рэгіёна – Магілёве і Бабруйску. Пра гэта паведамляюць афіцыйныя сайты гарвыканкамаў. У першую чаргу ацяпленне пачнуць уключаць у дзіцячых дашкольных, школьных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх установах, установах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах, бібліятэках, гасцініцах. Але пры сярэднясутачнай тэмпературы вышэй за 10°С праца сістэм ацяплення будзе арганізавана ў эканамічным рэжыме. 

Фота ілюстрацыйнае

У Магілёве і Бабруйску зноў уключаюць ацяпленне

Гарвыканкамы Магілёва і Бабруйска прынялі рашэнне зноў запусціць сістэмы ацяплення ў жылых дамах і будынках сацыяльнай інфраструктуры з 19 красавіка. Пра гэта паведамляюць тэлеграм-каналы “Магілёў – мой горад!” і “Гаворыць і паказвае Бабруйск”. Аднаўленне падачы цяпла ў жылы фонд звязана з перспектыўным прагнозам надвор’я і тым, што ўсталявалася сярэднесутачная тэмпература паветра ніжэй за +8 ℃.

Ацяпляльны сезон у Клайпедзе пачынаецца 26 кастрычніка

Мэрыяй Клайпеды прынята рашэнне аб пачатку ацяпляльнага сезона 26 кастрычніка. І гэта нягледзячы на ​​тое, што сярэднесутачная тэмпература паветра пакуль перавышае нарматыўныя 10 градусаў цяпла, але ўзмацняюцца вецер і вільготнасць.


Пішам, як вайна ва Ўкраіне ўплывае на жыццё еўрапейскіх гарадоў, якія маюць партнёрскія дачыненні з гарадамі Магілёўскай вобласці.


У 2021 годзе ацяпляльны сезон у партовым горадзе стартаваў 12 кастрычніка. Апошні раз ацяпленне ў Клайпедзе ўключылі ў канцы кастрычніка толькі ў 2008 годзе, калі было цёплае надвор’е.

У Клайпедзе з 18 кастрычніка гэтага года ацяпляюцца дашкольныя і агульнаадукацыйныя ўстановы, установы сацыяльнага абслугоўвання. Клайпедскі раён пачаў ацяпляльны сезон 20 кастрычніка, прыгарадная Крэтынга – 21-га.

Па дадзеных Klaipėdos energijа, да гэтага часу самастойна ацяпляльны сезон ужо пачалі 10 прыватных прадпрыемстваў і адзін шматкватэрны дом.

Нагадаем, што цяпло ў магілёўскіх кватэрах з’явілася амаль ўжо тры тыдні назад. 

На кастрычнік прадпрыемства цэнтралізаванага цеплазабеспячэння Klaipėdos energijа ўстанавіла тарыф у памеры 10,06 еўрацэнта/кВтч без падатку на дадатковую вартасць. Рост склаў амаль 250%: у кастрычніку мінулага года ён быў 4,85 цэнта. Лістападаўскі тарыф пакуль яшчэ не аб’яўлены.

Нагадаем, што 1 квт гадзіна у Беларусі складае каля 9 еўрацэнта, у дамах пераведзеных на электраацяпленне – 3.


Дамова аб Пабрацімстве Клайпеды і Магілёва была падпісана 8 сакавіка 1997.

27 лютага 2022 году, на трэці дзень уварвання расійскіх войск ва Ўкраіну, мэр Клайпеды заявіў аб спыненні пабрацімскіх сувязяў з расійскімі і беларускімі гарадамі. Паводле яго ён звярнуўся да кіраўніцтва гарадоў партнёраў, каб тыя супраціўляліся агрэсіі супраць Украіны, але рэакцыі не было. У афіцыйным спісе гарадоў пабрацімаў Клайпеды Магілёва няма.

Магілёў. media працягвае сачыць за жыццём Клайпеды, нягледзячы на спыненне партнёрскіх сувязяў з Магілёвам са спадзевам, што пабрацімства між гарадамі адновіцца.

Клайпеда месціцца на захадзе краіны і з’яўляецца портам на Балтыйскім моры. Насельніцтва 160 тысяч чалавек.

фота: atviraklaipeda.lt

Першым на Магілёўшчыне распачаў ацяпляльны сезон Бабруйск. Загад на ўключэнне ацяплення з 29 верасня аддадзены і ў Магілёве

Тым часам з-за прамаруджвання ўладаў, у паліклініках фіксуецца рост захворванняў.

Магілёўскія і бабруйскія чыноўнікі нарэшце адрэагавалі на крытыку і ўключаюць ацяпленне. У Магілёве пакуль сістэма будзе працаваць у рэжыме прагравання, бо тэмпература паветра яшчэ не апусцілася ніжэй за 10 градусаў Цэльсія. Чарга за райцэнтрамі.

Магілёў перадапошнім з абласных цэнтраў вырашыў уключыць сістэму ацяплення. Гродна і Брэст зрабілі гэта ўчора, а Мінск пачаў падключэнне яшчэ 20 верасня.

Падобна на тое, што крытыка незалежных медыа і скаргі гараджан падзейнічалі на нашых чыноўнікаў. Хаця, магчыма, ім проста самім стала халодна? 

 З-за прамаруджвання з уключэннем ацяплення магілёўскія паліклінікі фіксуюць устойлівы і хуткі рост захворванняў гараджан. Пакуль улады чакалі прыкладу ад іншых гарадоў краіны, з-за холаду ў кватэрах восеньская ўспышка рэспіраторных пачалася звышпаспяхова для вірусаў.

У Крычаве чакалі ацяплення, а людзей пакінулі яшчэ і без вады – шчымлівае відэа

Днямі крычаўлян своеасабліва “абрадавалі” мясцовыя камунальнікі: жыхары чакалі цяпла, а ім яшчэ і ваду адключылі. 

«Шчасліўчыкі» па некалькі разоў адстойвалі ў чарзе з вёдрамі да трактара з цыстэрнай, каб набраць пітной вады.

Відэа пра надзвычайныя ўмовы ў адным з мікрараёнаў горада паявілася ў сеціве.

А тым часам ішоў сёмы дзень ацяпляльнага сезона па краіне. 

Як паведамлялася яшчэ 21 верасня, “у Беларусі ацяпляльны сезон … пачаўся з прычыны … прахалоднага пачатку восені… з 20 верасня ў Магілёўскай вобласці ўключылі ацяпленне ў дзяржустановах…, дзіцячых садках, школах, паліклініках, шпіталях…. Далі цяпло і ў Мінску… У  Віцебскай, Брэсцкай пачалі падаваць цяпло з 21 верасня. “На Гомельшчыне аб’екты сацыяльнай сферы пачнуць атапліваць пазней іншых абласцей краіны – з 22 верасня”.

Магілёў.media ужо павядамлялі пра кліматычна-камунальныя дэфармацыі на Магілёўшчыне.  

Беларусь змяніла сваю геаграфічную арыентацыю. Магілёў стаў паўднёвай сталіцай краіны

Усё гаворыць пра тое, што наша краіна рэзка змяніла сваю геаграфічную арыентацыю. Захад стаў поўначчу, а ўсход – поўднем. Заходняя Беларусь ужо ўключыла ацяпленне. а Ўсход чэша рэпу. Усё проста – змянілася геаграфія. Таму, не ругайце магілёўскую уладу. Яны нам проста забылі распавесці пра гэтыя геаграфічныя анамаліі. 

Сапраўды, у гэтым годзе ўключэнне ацяплення ў шматкватэрных дамах першымі распачалі “паўночныя” Брэст і Гродна, іх падтрымаў цэнтр краіны – Мінск. Магілёўскія ж камунальнікі ўсе апошнія дні спасылаліся на нормы сярэнесутачнай тэмпературы на вуліцы. 

 

У Магілёве стартаваў ацяпляльны сезон

Падключана абаграванне аб’ектаў сацыяльнай сферы, астатнія чакаюць да кастрычніка.

Сярэднесутачная тэмпература трымалася ніжэй за +10 градусаў на працягу пяці дзён. Пагэтаму ў медыцынскіх, лячэбна-прафілактычных установах, школах, дзіцячых садках, музеях, бібліятэках, дзяржаўных архівах і арганізацыях, якія аказваюць сацыяльныя паслугі, ацяпленне ў Магілёве пачалі ўключаць 20 верасня.

Калі сярэднесутачная тэмпература павысіцца больш чым да +10 градусаў, гэтыя ўстановы будуць пераведзеныя ў рэжым прапальвання. Наконт падключэння ацяплення на аб’ектах жылога фонда, прадпрыемствах і іншых установах, першы намеснік міністра ЖКГ Генадзь Трубіла у сваім інтэрв’ю БелТА паведаміў: – Не будзем загадваць. Але я спадзяюся, традыцыйна недзе пасля 1 кастрычніка. Спадзяюся яшчэ на цёплую восень.